Перайсці да зместу

Валдэмарпілс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Валдэмарпілс
лат.: Valdemārpils
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
краявы горад
Рэгіён
Край
Каардынаты
Заснаваны
1917
Ранейшыя назвы
Сасмакен, Сасмака
Плошча
км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1402 [1] чалавек (2016)
Шчыльнасць
467.3 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 632
Паштовы індэкс
LV-3260[2]
Код ATVK
0880217[3]
Афіцыйны сайт
valdemarpils.lv (лат.)
Валдэмарпілс на карце Латвіі
Валдэмарпілс (Латвія)
Валдэмарпілс

Валдэмарпілс (лат.: Гук Valdemārpils, да 1920 г. — Сасмакен, да 1926 г. — Сасмака) — горад у паўночна-заходняй частцы Латвіі, у Талсінскім раёне. Адлегласць ад Рыгі складае 130 км, ад Талсі — 15 км. Горад знаходзіцца на заходнім беразе возера Сасмака, каля падножжа Паўночна-курскага ўзвышша.

Першая згадка пра горад Сасмаген (Sasmagen), а дакладней, пра сядзібу, што стаяла на яго месцы, датуецца 1582 г. Хаця шмат стагоддзяў дагэтуль тут знаходзілася паселішча куршаў, пра якіх засталася згадка ў выглядзе кургана Dupurkalns. На пачатку 17 ст. на месцы будучага горада ўтварылася цэлае паселішча вольных гандляроў і рамеснікаў (на 1628 г. у ім жыло каля 25-30 сем’яў). А ў сярэдзіне 19 ст. паселішча зрабілі сталіцай яўрэйскай абшчыны (так, у 1863 г. яўрэі скаладалі ажно 83,1 % жыхароў мястэчка). У 1834 г. паселішчу былі нададзены некаторыя гарадскія правы (у прыватнасці, права збіраць падаткі), аднак статус сапраўднага горада Сасмака набыла толькі ў 1917 г. Нарэшце, у 1926 г. горад набыў сваю сучасную назву, назваўшыся Валдэмарпілс у гонар слыннага культурнага і грамадкага дзеяча Крыш’яніса Валдэмарса, які паходзіў з ваколіц горада.

На 1 студзеня 2006 г. у горадзе жыў 1391 чалавек (разам з прылеглай сельскай тэрыторыяй — 2663 чалавекі), і ў параўнанні з 1991 г. насельніцтва горада скарацілася прыблізна на 12,5 %. Большасць жыхароў горада — латышы (94,8 % ў 1999 г.).

Культура і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

У Валдэмарпілсе дзейнічае адна сярэдняя школа. Таксама тут знаходзяцца два музеі: дзяржаўны рэгіянальны (так званы Novada muzejs, прысвечаны гісторыі і культуры края) і прыватны Музей лесу (разам з невялічкім дэндралагічным паркам).

Гістарычныя помнікі

[правіць | правіць зыходнік]
Евангелічна-лютэранская царква

Цэнтр горада прызнаны архітэктурным помнікам 17-19 ст. Самым старым будынкам з’яўляецца лютэранская царква (1646 г.). Праваслаўная царква стаіць з 1889 г. На поўначы горада, у Сасмакскім парку, знаходзіцца прыгожая сядзіба, збудаваная ў 1870-80-х гадах у неагатычным стылі. Недалёк ад яе расце самая тоўстая ліпа ў Балтыйскіх краінах (акружнасць дрэва роўная 8,5 м, узрост — прыкладна 350 год).

Зноскі