Валянцін Сцяпанавіч Няжноў
Валянцін Сцяпанавіч Няжноў | |
---|---|
руск.: Валентин Степанович Нежнов | |
Дата нараджэння | 31 мая (31 мая) 1915 |
Месца нараджэння | Петраград, Расійская імперыя |
Дата смерці | 24 студзеня 1944 (28 гадоў) |
Месца смерці | Мазырскі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1935—1938, 1942—1944 |
Званне | гвардыі старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Валянцін Сцяпанавіч Няжноў (руск.: Валентин Степанович Нежнов; 18 мая 1915 — 24 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]В. С. Няжноў нарадзіўся ў Петраградзе (зараз Санкт-Пецярбург). З 1918 года разам з бацькамі жыў у Пяцігорску. Скончыў 7 класаў і школу ФЗВ у горадзе Мінеральныя Воды. Працаваў на электрастанцыі і слесарам на чыгуналіцейным заводзе ў Пяцігорску. У 1935—1938 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1945 г. зноў у РСЧА. У 1942 годзе скончыў ваеннае вучылішча сувязі ў горадзе Арджанікідзэ (сучасны Уладзікаўказ, Паўночная Асеція). Удзельнік баявых на франтах Вялікай Айчыннай вайны дзеянняў з ліпеня 1942 г.
Камандзір ўзвода сувязі асобнага лыжнага батальёна 29-а гвардзейскага стралковага (12-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі старшы лейтэнант В. С. Няжноў асабліва вызначыўся 28—29 верасня 1943 г. у баях за вызваленне Камарынскага раёна Палескай вобласці (сучасны Лоеўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Разам з байцамі ўзвода наладзіў сувязь з захопленым плацдармам на правым беразе Дняпра, пераправіў боепрыпасы. 30 верасня В. С. Няжноў замяніў у ходзе бою выбыўшага са строю палітрука і неаднаразова асабістым прыкладам узнімаў байцоў у атаку.
Загінуў у баі 24 студзеня 1944 г. Пахаваны ў брацкай магіле на Кургане Славы ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар В. С. Няжнова названыя вуліцы ў Мазыры і Пяцігорску.
- Імя Героя прысвоена прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу чыгуначнікаў ў горадзе Мінеральны Воды і на тэрыторыі вучылішча ўстаноўлены помнік.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 407.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза, которые погибли при освобождении Мозырщины от немецко-фашистских захватчиков Архівавана 4 красавіка 2016. (руск.) // Сайт Мазырскага раённага выканаўчага камітэта
- Валянцін Сцяпанавіч Няжноў на сайце «Героі краіны»