Варна (Чалябінская вобласць)
Выгляд
Сяло
Варна
|
Варна[2] (руск.: Ва́рна) — сяло, адміністрацыйны цэнтр Варненскага раёна Чалябінскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 10 365 чалавек (2021).
Размешчана на поўдні вобласці, за 217 км на поўдзень ад Чалябінска, на рацэ Тагузак (Ніжні Тагузак). Чыгуначная станцыя Тамерлан. Тамерланам таксама называюць правабярэжную частку сяла.
Заснавана ў 1843 годзе як ваенна-вартаўнічае паселішча татараў-казакоў пост № 30 Арэнбургскага казацкага войска ў Навалінейным раёне. Названа ў гонар узяцця рускімі войскамі падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў балгарскай крэпасці Варна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чалябінскай вобласці