Венскі эканамічны ўніверсітэт
Венскі эканамічны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Wirtschaftsuniversität Wien | |
Арыгінальная назва | ням.: Wirtschaftsuniversität Wien |
Міжнародная назва | англ.: Vienna University of Economics and Business |
Заснаваны | 1898 |
Студэнты | 23 759[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вена |
Сайт | wu.ac.at |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Венскі эканамічны ўніверсітэт (ням.: Wirtschaftsuniversität Wien) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Вене.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была заснавана 1 кастрычніка 1898 года як Імператарская і каралеўская акадэмія экспарту і была прызначана для забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі будучых бізнесменаў і, такім чынам, стымулявання эканомікі Аўстра-Венгерыі. Прафесійная школа хутка ператварылася ў аўтарытэтную навучальную ўстанову, якой у 1919 годзе быў прысвоены статус паўнавартаснай вышэйшай навучальнай установы. У той час вучэльня была перайменавана ў Вышэйшую школу знешняга гандлю. Курс навучання, які вёў да атрымання ступені дыпламаванага спецыяліста, прадугледжваў падрыхтоўку да экспартнага і банкаўскага бізнесу і быў вельмі практыка арыентаваным, якія ўключаў курсы дзелавога адміністравання, эканомікі, права і інш. У 1930 годзе Вышэйшай школе знешняга гандлю было прадастаўлена права прысвойваць доктарскія ступені.
Пасля Другой сусветнай вайны вучэльня пашырыла свае даследчыя магчымасці. У той час яна пачала станавіцца вельмі важнай установай у аўстрыйскім грамадстве; большасць топ-менеджэраў і многія палітыкі атрымалі тут вышэйшую адукацыю. З 1966 года вучэльня пачала прапаноўваць больш тэарэтычныя курсы вывучэння эканомікі. У 1975 годзе ВНУ была перайменавана ў Венскі эканамічны ўніверсітэт. У той жа час колькасць студэнтаў стала рэзка павялічвацца. У 1983 годзе ўніверсітэт пераехаў у кампус ў 9-й акрузе Вены. З-за далейшага павелічэння колькасці студэнтаў у 1990-я гады кампус стаў занадта маленькім. У выніку ў 2-м раёне Вены прыйшлося пабудаваць новыя ўніверсітэцкія цэнтры. Новы кампус быў адкрыты ў кастрычніку 2013 года побач з Венскім выставачным цэнтрам.
Сёння ва ўніверсітэце навучаецца больш за 20 000 студэнтаў і маецца больш за 400 даследчыкаў і выкладчыкаў, у тым ліку каля 90 штатных прафесараў. ВНУ усё часцей прыцягвае студэнтаў з-за межаў Аўстрыі, у асноўным з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венскі эканамічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы