Вольга Такарчук
Вольга Навоя Такарчук (польск.: Olga Nawoja Tokarczuk[7]; нар. 29 студзеня 1962, Сулехаў) — польская пісьменніца, эсэістка, аўтарка сцэнарыяў, паэтэса. Адна з самых чытаных польскіх пісьменніц. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2018) «за апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам паказвае перасячэнне мяжы як форму жыцця»[8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навучалася ў Варшаўскім універсітэце (псіхалогія). Падчас навучання працавала валанцёрам з псіхічна хворымі падлеткамі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1985 годзе пераехала ва Уроцлаў, а потым у Валбжых, дзе працавала псіхатэрапеўтам. Вольга Такарчук лічыць сябе паслядоўніцай Карла Густава Юнга і называе яго псіхалогію адной з крыніц сваёй творчасці.
У студзені 1998 года адна з падпісантаў Беларускай дэкларацыі свабоды. Сябра польскай партыі «зялёных».
Жыве ва Уроцлаве. Мае невялікі вясковы дом у Новай Рудзе пад Уроцлавам, купіла яго, каб быць бліжэй да сваіх любімых мясцін — гор. У Новай Рудзе ладзіць штогадовы фестываль «Горы літаратуры».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку дэбютавала ў 1979 годзе апавяданнем пад псеўданімам Наташа Баровін (Natasza Borowin). А ў 1989 годзе пабачыла свет яе першая кніга — зборнік вершаў «Гарады ў люстэрках» (Miasta w lustrach). Дэбютная кніга прозы — раман «Шлях людзей Кнігі» (Podróż ludzi Księgi) — выйшла ў 1993 годзе, за яе Такарчук атрымала ўзнагароду Польскага таварыства кнігавыдаўцоў.
Аўтар некалькіх раманаў і зборнікаў ападяданняў. Стварыла перапляценне рэальнай гісторыі і нацыятворчага міфу. Кніга «Правек і іншыя часы» (Prawiek i inne czasy, 1996) стала ўвасабленнем гісторыі Польшчы і адначасова ўвасабленнем гісторыі аднаго чалавека. Цераз прызму аднаго чалавека, аднаго роду, адной вёсачкі ёй атрымалася перадаць гісторыю ўсяго польскага народа і ўсёй Еўропы[9].
Польская назва кнігі Bieguni (2007) азначае старавераў, «бегуноў» або «бежанцаў», якія верылі, што свет прасякнуты злом і што адзінай магчымасцю ўцячы ад гэтага зла — быць у пастаянным руху. Галоўная тэма раману — экзістэнцыяльная сітуацыя чалавека, які падарожнічае. Bieguni — гэта метафара сучасных вандроўнікаў. Над кнігаю аўтарка працавала тры гады і пісала яе пераважна ў дарозе[10].
Раман «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» (Prowadź swój pług przez kości umarłych, 2009) — дэтэктыў без традыцыйнага следства. Галоўная гераіня — інжынерка на пенсіі, настаўніца англійскай мовы, экзальтаваная абаронца жывёльнага свету — ад самага пачатку ўпэўненая, што ведае, чаму ў акрузе адбываюцца забойствы мужчын, якія захапляюцца паляваннем. Але ёй ніхто не верыць: ні суседзі, ні паліцыя, ні будучыя ахвяры.
Некаторыя творы пісьменніцы экранізаваныя. У прыватнасці, рэжысёрка Агнешка Холанд зняла фільм «Pokot» паводле рамана Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», прэм’ера адбылася на Берлінскім кінафестывалі ў 2017 годзе[11].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Miasto w lustrach (1989 — зборнік вершаў)
- Podróż ludzi Księgi (1993)
- E. E. (1995)
- Prawiek i inne czasy (1996)
- Szafa (1997)
- Dom dzienny, dom nocny (1998)
- Opowieści wigilijne (разам з Ежы Пільхам і Анджэем Стасюком) (2000)
- Lalka i perła (2000)
- Gra na wielu bębenkach (2001)
- Ostatnie historie (2004)
- Anna In w grobowcach świata (2006)
- Bieguni (2007)
- Prowadź swój pług przez kości umarłych (2009)
- Moment niedźwiedzia (2012)
- Księgi Jakubowe (2014)
- Opowiadania bizarne (2018)
- Profesor Andrews w Warszawie. Wyspa (2018)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- Правек ды іншыя часы — пер. Марына Шода, 2010
- Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых — пер. Марына Шода, 2018
Апавяданні
[правіць | правіць зыходнік]- Прачынайся ты забіты (пер. Ганна Пазюк) // 20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава
- Прафесар Эндрус у Варшаве (пер. Марына Шода) // 20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава
- Самая брыдкая жанчына ў свеце (пер. Андрэй Хадановіч) // 20 польскіх апавяданняў, Мінск, 2007, выдавецтва Логвінава
- CHE GUEVARA (пер. Юльян Гайдук) // часопіс ПАМІЖ, № 6-2007
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Польскага таварыства кнігавыдаўцоў, 1993
- Прэмія Фонду імя Касцельскіх, 1997
- Літаратурная ўзнагарода «Ніке», 2008, 2015
- Міжнародны Букер і Нобелеўская прэмія па літаратуры, 2018
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ Olga Tokarczuk // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olga Tokarczuk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122302885 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ а б https://www.facebook.com/partiazieloni/posts/10155770271222695 Праверана 9 снежня 2019.
- ↑ а б http://www.batory.org.pl/en/about_the_foundation/council_and_board Праверана 30 кастрычніка 2019.
- ↑ https://rejestr.io/krs/243763/stowarzyszenie-kulturalne-gory-babel
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ svaboda.org
- ↑ https://iwroclaw.com/ru/eternal-polyachka-s-ukrainskimi-kornyami-olga-tokarchuk-ee-luchshie-knigi-i-literaturnye-premii
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Любушскім ваяводстве
- Выпускнікі факультэта псіхалогіі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Ганаровыя грамадзяне Уроцлава
- Ганаровыя грамадзяне Варшавы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі Польшчы
- Пісьменніцы Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Ганаровыя грамадзяне Кракава
- Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы