Воін-вызваліцель (Трэптаў-парк)
Выгляд
Манумент | |
Воін-вызваліцель | |
---|---|
ням.: Sowjetisches Ehrenmal | |
52°29′10″ пн. ш. 13°28′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Берлін |
Скульптар | Яўген Віктаравіч Вучэціч |
Архітэктар | Скульптар Я. В. Вучэціч, архітэктар Я. Б. Белапольскі |
Дата заснавання | 8 мая 1949 |
Дата пабудовы | 1949 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Воін-вызваліцель — манумент у берлінскім Трэптаў-парку. Скульптар Я. В. Вучэціч, архітэктар Я. Б. Белапольскі. Адкрыты 8 мая 1949 года. Вышыня — 12 метраў.
Кампазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца фігура савецкага салдата з апушчаным мячом і дзіцем на руках, якія стаяць на абломках свастыкі. Лічыцца, што прататыпам для скульптара паслужыў савецкі салдат, ураджэнец вёскі Вазнясенка Цісульскага раёна Кемераўскай вобласці, Мікалай Масалаў, які выратаваў нямецкую дзяўчынку падчас штурму Берліна ў красавіку 1945 года.
Рэстаўрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Восенню 2003 года скульптура воіна была разабрана і адпраўлена на рэстаўрацыю. Вясной 2004 г. адрэстаўрыраваная скульптура вярнулася на сваё ранейшае месца.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
8 мая 1949 года
-
1950 год
-
Дзмітрый Мядзведзеў ля падножжа манумента
У нумізматыцы і фалерыстыцы
[правіць | правіць зыходнік]-
Савецкая манета наміналам 1 рубель з выявай манумента ў Трэптаў-парку (1965 год)
-
Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» c выявай манумента ў Трэптаў-парку (1965 год)