Перайсці да зместу

Вяхір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вяхір
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Columba palumbus (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177103
NCBI  8934
EOL  1049693
FW  365966

Вяхір, голуб вялікі (Columba palumbus) — від птушак роду галубоў.

Даўжыня цела 38-45 см, размах крылаў 71-80 см. Большы за iншых галубоў, з больш доўгiм хвастом, па баках шыi i зверху на крылах белыя плямы. Маладыя без плям на шыi, крыху больш цёмныя i з шэрай дзюбай. Голас: буркаванне самца пяціскладовае «гру-грух-гру-ру-ру», у шлюбным палёце або ўзлятаючы птушка часта лопае крыламi.

Вяхір у Мінску

Гняздуе ва ўмераных шыротах Еўропы і Заходняй Сібіры, а таксама на паўночным усходзе Афрыкі. У залежнасці ад раёна пражывання, аселы, пералётны або часткова пералётны від. На Беларусі звычайная, але ў многіх месцах нешматлікая птушка.

Насяляе акаймаванні высакастволых лясоў паблізу палёў і рачных далін, а таксама групы высокіх дрэў у сельскагаспадарчым ландшафце, прырэчныя лясы, алеі сярод палёў, гарадскія паркі. У Альпах даходзіць да 1600 м, на Каўказе — да мяжы букавых лясоў.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насеннем збожжавых, ягадамі чарніц, жалудамі і інш.

Асцярожная птушка, у перыяд размнажэння хаваецца ў лістоце дрэў і змаўкае пры з'яўленні чалавека ці буйной жывёлы.

Гняздуе на галінах дрэў каля ствала, звычайна ў цэнтр. частцы кроны, радзей у кустах (напр., у стэпавых біятопах), на зямлі або пад пнём, зрэдку на гарышчах будынкаў або скалах, вельмі рэдка ў адтулінах будоўляў. Гняздо — няшчыльна ўкладзеная куча галінак, якая прасвечваецца знізу, без высцілкі. Звычайна 2 птушаняці. Яйкі з аднолькавымі канцамі, падоўжаныя, белыя з бляскам.

  • C. p. palumbus – Еўропа, цэнтральна-заходняя частка азіяцкай Расіі;
  • C. p. maderensisМадэйра (верагодна, знік);
  • C. p. azoricaАзорскія астравы;
  • C. p. excelsa — Паўночная Афрыка;
  • C. p. iranica — паўднёвы ўсход Каўказа, Іран і поўдзень Туркменістана;
  • C. p. casiotis — ад Індыі да паўднёвага ўсходу Еўропы.
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X