Вігі (ЗША)
Партыя вігаў | |
---|---|
англ.: Whig Party | |
Лідар |
Генры Клей Дэніэл Уэбстэр Уільям Генры Гарысан Закары Тэйлар |
Заснавальнік | Генры Клей, Хорас Грылі і Уільям Генры Гарысан |
Дата заснавання | 1833 |
Дата роспуску | 1856 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | парламентарызм, кансерватызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Партыя ві́гаў (англ.: Whig Party) — адна з асноўных палітычных партый ЗША ў 1833—1856 гадах.
Амерыканская партыя вігаў была створана ў 1833 г. у процівагу Дэмакратычнай партыі і Прэзідэнту Эндру Джэксану. Першапачаткова яна яб'ядноўвала прыхільнікаў Нацыянальнай рэспубліканскай партыі, Антымасонскай партыі і некаторых дэмакратаў, незадаволеных фінансава-эканамічнай палітыкай аднапартыйцаў.
Вігі выступалі за вяршэнства закона і нязменнасць Канстытуцыі, абарону ўласнасці, падтрыманне грамадскага парадку. Іх эканамічныя патрабаванні ўключалі падтрымку адзінай фінансавай сістэмы і высокіх тарыфаў, палітыку размеркавання і федэральнага фінансавання інфраструктурных праектаў.
Палітыкі, якія балатаваліся ад партыі вігаў і займалі пасады прэзідэнтаў ЗША:
Партыя вігаў распалася пасля выбрання прэзідэнтам дэмакрата Франкліна Пірса. Яе пераемніцай лічыцца Рэспубліканская партыя.