Віталь Віктаравіч Прышчэпчык
Віталь Віктаравіч Прышчэпчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Глеб Крывулін | ||||||
Пераемнік | Васіль Лявонаў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Васіль Луцкін | ||||||
Пераемнік | Анатоль Маслакоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Іваноў | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Кулагін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 сакавіка 1927 |
||||||
Смерць |
29 красавіка 1983 (56 гадоў)
|
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Віта́ль Ві́ктаравіч Прышчэ́пчык (17 сакавіка 1927[1], в. Скобраўка, Менская акруга, Беларуская ССР — 29 красавіка 1983, каля Магілёва, Беларуская ССР) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі (1974—1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1952 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; у 1943—1944 гг. — у партызанскім руху.
- 1951—1955 гг. — сакратар, другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі,
- 1955—1957 гг. — дырэктар Хлышчоўскай машынна-трактарнай станцыі (Магілёўская вобласць),
- 1957—1958 гг. — сакратар, другі сакратар Мсціслаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць),
- 1958—1959 гг. — першы сакратар Чэрыкаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць),
- 1959—1963 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
- 1963—1964 гг. — другі сакратар Магілёўскага сельскага абласнога камітэта КП Беларусі,
- 1964—1966 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
- 1966—1974 гг. — другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
- люты—жнівень 1974 г. — старшыня выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.
З жніўня 1974 года — першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання, Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання, член ЦК КПБ.
Аўтакатастрофа
[правіць | правіць зыходнік]29 красавіка 1983 года трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе пад Магілёвам.
Як пісаў Н. Гімельфарб у сваёй кнізе «Нататкі апальнага дырэктара»:
Увечары 29-га красавіка ён вяртаўся на машыне з Бабруйска, дзе ўручаў пераходзячы сцяг камбінату Бабруйскшына — аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны па вытворчасці аўтамабільных пакрышак. Вячэрняя дарога была спакойнай і пустыннай. Але на адным з стромкіх паваротаў, ужо пад'язджаючы да Магілёва, шафёр не справіўся з кіраваннем. Машыну вынесла на сустрэчную паласу і «Волга» на вялікай хуткасці ўрэзалася ў вялікагрузны ваенны ўсюдыход. Ад атрыманых траўмаў Прышчэпчык і яго кіроўца памерлі на месцы.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трох ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зноскі
- ↑ Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 676 с.: іл., карты. С. 611
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 493.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Скобраўцы
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Члены КПСС
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Першыя сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі
- Сакратары Магілёўскага абкама КПБ
- Першыя сакратары райкамаў КПБ