Галецыя
Выгляд
Галецыя (лац. Gallaecia, Callaetia, Galecia) — правінцыя Рымскай імперыі і каралеўства ранняга сярэднявечча. Размяшчалася на паўночным захадзе Іспаніі (прыблізна сучасныя паўночная Партугалія і Леон (правінцыя), Астурыя, Галісія ў Іспаніі). Паселішча Bracara Augusta, сучасны партугальская горад Брага, лічыцца гістарычнай сталіцай Галецыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рымляне называлі Галецыяй паўночна-заходнюю частку Пірэнэйскага паўвострава па імі племя галекаў, якія засялялі тыя землі. У 138 да н. э. консул Дэцім Юній Брут Калаік заваяваў галекаў