Гангуцкая бітва
Гангутская бітва — марская бітва Вялікай Паўночнай вайны 1700-1721, якая адбылася 27 ліпеня (7 жніўня) 1714 года каля мыса Гангут (паўвостраў Ханко, Фінляндыя) у Балтыйскім моры паміж рускім і шведскім флатамі, першая ў гісторыі Расіі марская перамога рускага флоту.
Да вясны 1714 года паўднёвая і амаль уся цэнтральная часткі Фінляндыі былі заняты рускімі войскамі. Каб канчаткова вырашыць пытанне аб выхадзе Расіі да Балтыйскага мора, якое кантралявалася шведамі, патрабавалася нанесці паражэнне шведскаму флоту.
У канцы чэрвеня 1714 года рускі вяслярны флот (99 галер, скампавей і дапаможных судоў з 15-тысячным дэсантам) пад камандаваннем генерал-адмірала графа Фёдара Мацвеевіча Апраксіна сканцэнтравалася ля ўсходняга ўзбярэжжа Гангута (у бухце Тверміне) з мэтай высадзіць войскі для ўзмацнення рускага гарнізона ў Або (100 км на паўночны захад ад мыса Гангут). Шлях рускаму флоту перагарадзіў шведскі флот (15 лінейных караблёў, 3 фрэгаты, 2 бамбардзірскія караблі і 9 галер) пад камандаваннем Г.Ватранга.
Пётр I (шаутбенахт Пётр Міхайлаў) ужыў тактычны манеўр. Ён вырашыў частку сваіх галер перакінуць у раён паўночней Гангута праз перашэек гэтага паўвострава даўжынёй 2,5 кіламетра. Для выканання задумкі ён загадаў пабудаваць перавалоку (драўляны насціл). Пазнаўшы гэта, Ватранг накіраваў да паўночнага ўзбярэжжа паўвострава атрад караблёў (1 фрэгат, 6 галер, 3 шхербота). Узначаліў атрад контр-адмірал Эрэншэльд. Іншы атрад (8 лінейных караблёў і 2 бамбардзірскіх карабля) пад камандаваннем віцэ-адмірала Лілье ён вырашыў выкарыстаць для нанясення ўдару па галоўных сілах рускага флоту.
Пётр чакаў такога рашэння. Ён вырашыў скарыстацца раздзяленнем сіл суперніка. Яму спрыяла і надвор'е. Раніцай 6 жніўня (26 ліпеня) стаяла бязветранасць, з-за чаго шведскія парусныя караблі страцілі манеўранасць. Авангард рускага флоту (20 караблёў) пад камандаваннем камандора Мацвея Хрыстафоравіча Змаевіча пачаў прарыў, абыходзячы шведскія караблі і застаючыся па-за межамі дасягнення іх агню. Услед за ім ажыццявіў прарыў іншы атрад (15 караблёў). Такім чынам патрэба ў перавалоке адпала. Атрад Змаевіча заблакаваў атрад Эрэншэльда ля вострава Лакісэр.
Мяркуючы, што і іншыя атрады рускіх караблёў будуць працягваць прарыў тым жа шляхам, Ватранг адклікаў атрад Лілье, вызваліўшы, такім чынам, прыбрэжны фарватар. Скарыстаўшыся гэтым, Апраксін з галоўнымі сіламі вяслярнага флоту прарваўся па прыбрэжным фарватары да свайго авангарда. У 14 гадзін 7 жніўня (27 ліпеня) рускі авангард у складзе 23 караблёў атакаваў атрад Эрэншэльда, які размесціў свае караблі па ўвагнутай лініі, абодва фланга якой упіраліся ў астравы. Дзве першыя атакі шведам атрымалася адбіць агнём карабельных пушак. Трэцяя атака была пачата супраць фланговых караблёў шведскага атрада, што не дазволіла суперніку выкарыстаць перавагу ў артылерыі. Неўзабаве яны былі ўзяты на абардаж і захоплены. Пётр I асабіста ўдзельнічаў у абардажнай атацы, паказаўшы маракам прыклад мужнасці і гераічнасці. Пасля ўпартага бою здаўся і флагманскі шведскі карабель. Былі захоплены ўсі 10 караблёў атрада Эрэншэльда. Частка сіл шведскага флоту здолела сыйсці да Аландскіх астравоў.
Перамога ў паўвострава Гангут стала першай буйнай перамогай рускага рэгулярнага флоту. Яна забяспечыла яму свабоду дзеянняў у Фінскім і Батнічнам залівах, эфектыўную падтрымку рускіх войскаў у Фінляндыі. У Гангутскай бітве рускае камандаванне смела выкарыстала перавагу вяслярнага флоту ў барацьбе з лінейным парусным флотам шведаў, умела арганізавала ўзаемадзеянне сіл флоту і сухапутных войскаў, аператыўна рэагавала на змены тактычнага становішча і пагодных умоў, здолела разгадаць манеўр суперніка і навязаць яму сваю тактыку. Усё гэта дазволіла рускаму флоту нанесці паражэнне лікава пераважаючаму шведскаму флоту.
За гэты бой Пётр I быў праізведзены ў віцэ-адміралы.
7 жніўня — гадавіна бітвы ля мыса Гангут з'яўляецца Днём воінскай славы Расіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Гангуцкая бітва на Вікісховішчы |