Ганс Леберэхт
Ганс Леберэхт | |
---|---|
Hans Leberecht | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ганс Фрыдрыхавіч Леберэхт |
Дата нараджэння | 18 лістапада (1 снежня) 1910 |
Месца нараджэння | Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя |
Дата смерці | 10 лістапада 1960[1][2] (49 гадоў) |
Месца смерці | Талін, ЭССР, СССР |
Пахаванне | |
Грамадзянства | СССР |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | раман, аповесць |
Мова твораў | руская, эстонская |
Дэбют | апавяданне «Дачка» (1935) |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ганс Фры́дрыхавіч Ле́берэхт (эст.: Hans Leberecht; 1 снежня 1910, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 10 лістапада 1960, Талін, ЭССР, СССР) — эстонскі пісьменнік. Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1949). Член УКП(б) з 1945 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Г. Ф. Леберэхт нарадзіўся 18 лістапада (1 снежня) 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў рабочай сям'і. Дзяцінства прайшло ў Эстоніі. З 1918 года жыл у Петраградзе. З 1928 года пасля заканчэння сярэдняй школы восем гадоў адпрацаваў аўтагеншчыкам і электраманцёрам на заводзе «Электрасіла».
Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці завадскога літаратурнага кружка. Першыя апавяданні з'явіліся ў 1930 годзе ў завадской шматтыражцы. У 1935 годзе ў ленінградскім часопісе «Резец» («Разец») было апублікавана першае апавяданне маладога пісьменніка «Дачка». За аповесць пра жыццё рабочых «Вечны колер» ён атрымаў прэмію на Усесаюзным літаратурным конкурсе 1936 года. У 1935—1937 гадах вучыўся ў Ленінградскім вячэрнім літаратурным універсітэце імя А. М. Горкага.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў радавым разведчыкам у складзе эстонскага нацыянальнага корпуса РСЧА. Удзельнічаў у баях пад Вялікімі Лукамі, Нарвай, на востраве Саарэмаа і ў Курляндыі. Пасля заканчэння вайны пісьменнік стаў карэспандэнтам газеты «Савецкая Эстонія».
Апроч літаратурна-творчай дзейнасці Г. Ф. Леберэхт вёў вялікую грамадскую працу: з'яўляўся дэпутатам ВС ЭССР, узначальваў камісію па кінадраматургіі пры СП ЭССР, выступаў як лектар-пракламатар.
Г. Ф. Леберэхт памёр 10 лістапада 1960 года ў Таліне.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1930 года. Пісаў на эстонскай і рускай мовах. Аповесць «Святло ў Каордзі» (1948; Дзяржаўная прэмія СССР 1949) пра пасляваеннае жыццё эстонскай вёскі. Аўтар раманаў «Капітаны» (1954), «Салдаты ідуць дадому» (1956), «Палацы Васараў» (1960), аповесцей «Вечны колер» (1936), «У адной хаце» (1957).
Пераклады і экранізацыі
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя творы Леберэхта пераклаў Леў Салавей. У 1960 годзе на Рэспубліканскай студыі тэлебачання паводле твора Ганса Леберэхта быў зняты тэлевізійны спектакль «У хоры» (рэжысёр У. Станкевіч)[3].
Зноскі
- ↑ Леберехт Ганс Фридрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Hans Leberecht // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Святло ў Каордзі. Мн., 1952;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 1 снежня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Эстоніі
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Пісьменнікі-сацрэалісты