Перайсці да зместу

Генрык Стажэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрык Стажэўскі
польск.: Henryk Stażewski
Дата нараджэння 9 студзеня 1894(1894-01-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1988(1988-06-10)[2][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрык Стажэ́ўскі (польск.: Henryk Stażewski; 9 студзеня 1894, Варшава — 10 чэрвеня 1988, Варшава) — польскі мастак-авангардыст, заснавальнік кірунку геаметрычнага абстракцыянізму ў польскім мастацтве.

Нарадзіўся ў Варшаве. У 1920 годзе скончыў Варшаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў. У 1923 годзе разам з У. Страмінскім, К. Кобра і іншымі заснаваў аб’яднанне геаметрычных абстракцыяністаў «Блок» і часопіс «Blok»[5]. Наведваў Парыж, Італію, Германію ў 1924—1937 гадах[5]. Быў членам аб’яднання мастакоў «Прэзенс» і з 1926 года рэдактарам часопіса «Praesens», з 1930 года рэдактарам часопіса «Рэвалюцыйныя мастакі» і інш. Член Міжнароднай асацыяцыі мастацтваў пры ЮНЕСКА з 1962 года[5].

Генрыку Стажэўскаму належаць шэраг гарманічна рытмізаваных графічных кампазіцый[5]. Сярод іх: «Контркампазіцыя» (1930—1932), «Кампазыцыя» (1932), «Рэльеф блакітны» (1958), «Рэльеф белы» (1961), «Рэльеф бела-чорны» (1962) і інш.

Зноскі