Гун Вольгрэн
Гун Вольгрэн | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | шведск.: Gunnel Margaret Haraldsdotter Wållgren |
Род дзейнасці | актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1983[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Hampe Faustman[d] і Per-Axel Branner[d] |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гунель Маргарэт Харальдсдотэр Вольгрэн (швед. Gunnel Margaret Haraldsdotter Wållgren: 16 лістапада 1913, Гётэбарг, Швецыя — 4 чэрвеня 1983, Стакгольм) — шведская актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і бізнэсмэна Харальда Вольгрэна (1880—1959) і Маргарэты Гімберг (1887—1976). Вырасла ў Гётэбаргу, лета праводзіла ў Квтксундзе (Вестманланд).
З 1934 па 1937 год вучылася ў тэатральнай школе Каралеўскага драматычнага тэатра, дзе яе аднакурсніцай была Сіф Руд, а адным з выкладчыкаў — Хільда Боргстром. Пасля тэатральнай школы атрымала запрашэнне ў трупу Каралеўскага драматычнага тэатра, дзе стала адной з галоўных актрыс. Да ліку выдатных роляў, выкананых Вольгрэн — жонка Керлі ў п’есе паводле аповесці Джона Стэйнбека «Аб мышах і людзях» (1940), Афелія ў пастаноўцы «Гамлета» (1942, загалоўную ролю выконваў Ларс Хансан), Жанна д’Арк ў спектаклі па п’есе Максвела Андэрсана «Жанна Латарынгская» (1944), Дачка Індры ў п’есе Стрындберга «Гульня сноў» (1955), Нора ў п’есе Ібсена «Лялечны дом» (1962), Герда у п’есе Стрындберга Oväder (1964) і Этель Тэер ў п’есе Эрнеста Томпсана «На залатым возеры» (1981). Акрамя Каралеўскага драматычнага тэатра Вольгрэн выступала ў некалькіх прыватных тэатрах Стакгольма — у «Новым тэатры», дзе граа ролі ў спектаклях паводле п’ес Чэхава ў пастаноўцы рэжысёра Пер-Акселя Бранера.
У 1972 годзе Кент Андэрсан спецыяльна для Гун Вольгрэн напісаў п’есу Agnes. Спектакль быў пастаўлены «Скалатэатэрн» і меў поспех. Паспяховым быў і пастаўлены там жа спектакль Хасэ Экмана па класічнай п’есе Кесельрынга Arsenik och gamla spetsar (1970), у якім Вольгрэн удзельнічала разам з Біргітай Андэрсан.
У кінематографе 1940-1950-х гадоў Гун Вольгрэн таксама стварыла шмат вобразаў моцных жанчын: малалетняй злачынцы ў Kvinnor i fångenskap (1943), Клары Фіны Гулебарг у фільме Густава Муландэра Kejsarn av Portugallien (1944), сцюардэсы ў фільме Хасэ Экмана Medan porten var stängd , Рут Кёлер ў фільме Kvinna utan ansikte (1947, па сцэнары Інгмара Бергмана), Біргіт у фільме Хасэ Экмана Var sin väg (1948), жанчыны-палітыка ў Glasberget (1953). Сярод пазнейшых роляў заслугоўваюць увагу ролю ў серыяле Söderkåkar (1970), Цётка Дантэ ў фільме Хасэ і Таге Mannen som slutade röka (1972), «Каралевы галубоў» Сафіі ў фільме па казачнай аповесці Астрыд Ліндгрэн «Браты Львінае сэрца» (1977) і адзначаная прэміяй «Залаты жук» роля маці Салі ў фільме Sally och friheten (1981). Яе апошняя роля ў кіно — Хелена Экдаль у фільме Інгмара Бергмана «Фані і Аляксандр» (1982) — стала найбольш ацэнены крытыкамі.
Памерла ў 1983 годзе, пахавана ў Стакгольме на Паўночных могілках.
Зноскі
- ↑ а б Gunn Wållgren // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Gunn Wållgren // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ а б Wållgren, Gunnel Marg A Haraldsdotter // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ Norra begravningsplatsen: Kändisarna — Hittagraven.
- ↑ Wållgren, Gunnel Margareta Haraldsdotter — Svenskagravar.se. Праверана 25 красавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гун Вольгрэн