Гірымшчына
Вёска
Гірымшчына
|
Гіры́мшчына[1] (трансліт.: Hirymščyna, руск.: Гиримщина) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Да сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Азярэцкага сельсавета[2].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Гірымшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Gi-rim’as.
Гэтае імя складаецца з дзвюх асноў: Gi- і Rim- (другая аснова ад rimti «спакайнець; цярпець»)[3].
Побач з Гірымшчынай — Табараўшчына, ад двухасноўнага імя Ta-bar’as. Далей — Варгуццева (ад аднаасноўнага імя Vargutis).
Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што паўз Талачын ідзе на Бялынічы ад Сянна і Бешанковічаў: Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Супшынка, Карбатоўка, Рамшына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Supšys, Kar-but’as, Ramšys).
Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю літоўскі Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[4].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяпан Барысавіч Макарэвіч (1908—1938) — беларускі журналіст, рэдактар.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 92, 129—130.
- ↑ Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50―53.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх