Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт
Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1899 |
Рэктар | Мікіта Юр’евіч Анісімаў[d] |
Студэнты | 41 000[1] |
Краіна | |
Сайт | dvfu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт (руск.: Дальневосточный федеральный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Уладзівасток.
Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт вядзе сваю гісторыю з 1899 года, калі ва Уладзівастоку ўказам імператара Мікалая II быў створаны Усходні інстытут ва Уладзівастоку. У далейшым Усходні інстытут быў ператвораны ў Дзяржаўны далёкаўсходні ўніверсітэт, які ў 1930 годзе быў падзелены на два ўніверсітэта — Далёкаўсходні дзяржаўны і Далёкаўсходні політэхнічны.
Непасрэдна Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт быў створаны ў 2010 годзе шляхам аб’яднання Далёкаўсходяга дзяржаўнага, Далёкаўсходяга дзяржаўнага тэхнічнага, Ціхаакіянскага дзяржаўнага эканамічнага і Усурыйскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэтаў[2].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:[3]
- Інжынерная школа
- Школа біямедыцыны
- Школа лічбавай эканомікі
- Школа мастацтваў і гуманітарных навук
- Школа педагогікі
- Школа прыродазнаўчых навук
- Школа рэгіянальных і міжнародных даследаванняў
- Школа эканомікі і менеджменту
- Юрыдычная школа