Перайсці да зместу

Дамачаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамачаўскі раён
Краіна
Статус раён
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Дамачава
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 17 снежня 1956

Дамачаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава. Плошча 0,5 тыс. га.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 1 мая 1940 года на тэрыторыі раёна ўтвораны гарадскі пасёлак Тамашоўка. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 7 сельсаветаў: Дубіцкі, Камароўскі, Ляплёўскі, Меднаўскі, Падлужскі, Прыбараўскі і Чэрскі, гарадскі пасёлак Тамашоўка набыў статус рабочага пасёлка.

10 сакавіка 1954 года рабочы пасёлак Тамашоўка скасаваны. 16 ліпеня 1954 года да раёна далучаны Страдзецкі сельсавет Брэсцкага раёна, скасаваны Дубіцкі, Падлужскі і Прыбараўскі сельсаветы, утвораны Ліпінкаўскі сельсавет, Страдзецкі сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, Камароўскі сельсавет — у Тамашоўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Брэсцкага раёна[1].

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
  • Административно-территориальное устройство БССР: У 2 т. — Мн., 1985 — 1987.
  • Камінскі, М. Дамачаўскі раён / Мікалай Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 201. — ISBN 985-11-0041-2.