Данскія казакі
Данскія казакі (Данское казачае войска, Войска Данское) — казацкая супольнасць, якая сфарміравалася на рацэ Дон ў XV — XVII стст. Гістарычная мясцовасць, дзе пражывалі данскія казакі, вядомая таксама як Усевялікае Войска Данское. Частка казакоў, а таксама некаторыя даследчыкі, вылучаюць данскіх казакоў у асобную ўсходнеславянскай народнасць.
Размяшчаліся на асобнай аўтаномнай тэрыторыі, якая звалася Вобласць Войска Данскога, займала малую частку сучасных Луганскай і Данецкай абласцей Украіны і асноўныя часткі Растоўскай, Валгаградскай, Варонежскай абласцей і рэспублікі Калмыкія ў Расійскай Федэрацыі. Гістарычная назва звязана з ракой Дон (вадазбор Азоўскага мора). Сталіца Войска Данскога з 1571 па 1610 год размяшчалася на востраве каля станіцы Раздорская, з 1610 па 1637 — у манастырскім мястэчку (у 6 км ад станіцы Старочеркасской уніз па плыні Дона), падчас Азоўскага сядзення з 1637 па 1642 год — у Азове, з 1644 па 1806 год — у Чаркаску (цяпер станіца Старачаркаская), тут збіралі вайсковы круг, прымалі царскіх паслоў і царскае жалаванне. З 1806 сталіцай Данскога казацтва з'яўляецца горад Новачаркаск.
Паводле апошняга перапісу насельніцтва, толькі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі жыве больш за 140 тысяч чалавек, што запісалі сваю нацыянальнасць, як «казак». Большасць з іх — у Растоўскай і Валгаградскай абласцях.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Краснов П. Н. История войска Донского. Картины былого Тихого Дона. — М.: Вече, 2007. — 448. — ISBN 5-9533-1614-3. (руск.)
- Алмазов Б. А. Казаки. — СПб: Золотой век; Диамант, 1999. — 79 с. (руск.)
- Астапенко М. П. Донские казаки 1550—1920. — Ростов н/Д: Логос, 1992. (руск.)
- Астапенко М. П. Край донской казачий… — Ростов н/Д: 1994. (руск.)
- Винников Н. Парадоксы донской истории — Ростов н/Д: 2005. (руск.)
Данскія казакі на Вікісховішчы |