Перайсці да зместу

Джон Уілкінс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Уілкінс
англ.: John Wilkins
Род дзейнасці навуковец, багаслоў
Дата нараджэння 14 лютага 1614(1614-02-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1672(1672-11-19)[4][1][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне англіканства[6]
Жонка Robina Cromwell[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Уілкінс (Джон Вілкінс; англ.: John Wilkins, 14 лютага 161419 лістапада 1672) — брытанскі святар і палімат, адзін з заснавальнікаў Лонданскага Каралеўскага таварыства. Біскуп Чэстэра з 1668 г. да сваёй смерці.

Джон Уілкінс — адзін з нямногіх людзей, якія займалі пасады кіраўнікоў каледжаў і Оксфардскага, і Кембрыджскага ўніверсітэтаў. У складаных умовах грамадзянскай вайны і рэлігійнай канфрантацыі ў Англіі Уілкінс здолеў стабілізаваць абстаноўку ў Оксфардзе і прыняў удзел у стварэнні Лонданскага Каралеўскага таварыства.

З’яўляецца адным з заснавальнікаў натуральнай тэалогіі, сумяшчальнай з тагачаснай еўрапейскай навукай. Сярод прац Уілкінса найбольш вядомы яго «Вопыт пра сапраўдную сімволіку і філасофскую мову» (1668), у якім, сярод іншага, Уілкінс прапанаваў універсальную мову і дзесятковую сістэму мер, якая пасля стала асновай метрычнай сістэмы.

Зноскі

  1. а б John Wilkins // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  5. Complete Dictionary of Scientific BiographyДэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #118771922 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.