Перайсці да зместу

Драконавыя горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Драконавыя горы
англ. Drakensberg, афрык. Drakensberge, зулу uKhahlamba, сота Maluti ці Maloti
Драконавыя горы
Драконавыя горы
Краіны
Плошча402 418 км²
Даўжыня1 169 км
Шырыня732 км
Найвышэйшая вяршыняТабана-Нтленьяна 
Найвышэйшы пункт3482 м 
Драконавыя горы (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)
Драконавыя горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Драконавыя горы (афр.: Drakensberge) — ланцуг гор у Паўднёвай Афрыцы, які знаходзіцца на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Лесота, Эсваціні.

Найвышэйшым пунктам з’яўляецца гара Табана-Нтленьяна (3482 м). Ланцуг гор расцягнуўся на амаль 1000 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход Паўднёвай Афрыкі. Горы глыбока прарэзаныя далінамі рэк; на ўсходніх схілах знаходзяцца вечназялёныя ліставыя ды хваёвыя лясы, на заходніх — саваны, хмызнякі; нацыянальны парк Наталь. Карысныя выкапні: пла́ціна, марганцазмяшчальныя руды, золата, каменны вугаль і іншае.

На мове зулу ланцуг гор мае назву uKhahlamba, што азначае «перашкода для коп’яў».

Вадаспад Тугела

Найвышэйшы пункт ланцугу гор — г. Табана-Нтленьяна (афр.: Thabana Ntlenyana) — 3482 м. Далей паводле вышыні размясціліся — г. Мафадзі (Mafadi) — 3450 м, Макааненг (Makoaneng) — 3416 м, Нджэсуці (Njesuthi) — 3408 м. Усе гэтыя вяршыні знаходзяцца на памежжы з Лесота; на поўнач ад мяжы горы робяцца ніжэйшымі, а таму лягчэйшымі для ўзыходжання.

Драконавыя горы — месца, дзе размясціўся другі па вышыні вадаспад у свеце — Тугела (947 м).

Раслінны і жывёльны свет

[правіць | правіць зыходнік]

Драконавыя горы — дом для шматлікіх (2153) відаў раслін, у тым ліку водных, лясных, горных і стэпавых відаў. Шмат раслін занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Паводле дадзеных у гарах пражываюць птушкі 299 відаў, што складае да 37 % ад усіх немарскіх птушыных відаў Паўднёвай Афрыкі[1].

Зноскі

  1. [1] Архівавана 24 кастрычніка 2012.
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 985
рус.англ.фр.