Перайсці да зместу

Дыскакатэліды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыскакатэліды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Discocotylidae


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  54890
NCBI  57253
EOL  46484049

Дыскакатэліды (Discocotylidae) — сямейства плоскіх чарвей атраду Mazocraeidea[1].

Цела даўжынёй 6 — 9 мм ланцэтападобнае, сплюшчанае. На пярэднім канцы мае 2 прысоскі, на заднім прымацавальны дыск з 4 парамі клапанаў і парай кручкоў пасярэдзіне. Жывуць паасобку або зрастаюцца парамі. Гермафрадыты[2].

З яец развіваюцца ўкрытыя раснічастым эпітэліем лічынкі, якія свабодна плаваюць у вадзе, затым прымацоўваюцца да шчэлепаў і ў скуры рыб, дзе ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў[2].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Маюць касмапалітычнае распаўсюджанне[2].

У сямейства ўключаюць наступныя роды[1]:

Некаторыя віды з’яўляюцца паразітамі рыб, выклікаюць дыскакатэлёз[2]. Шкодзяць рыбагадоўлі[2].

  1. а б {{{1}}} Discocotylidae у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
  2. а б в г д В. І. Арлоўскі. Дыскакатэліды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 244. — 522 с. — 10 000 экз.