Перайсці да зместу

Дэльфіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дэльфін)
Дэльфіны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Delphinidae Gray, 1821

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180415
NCBI  9726
EOL  7659

Дэльфі́ны — млекакормячыя двух сямействаў: рачных, або прэснаводных дэльфінаў (Platanistoidea) і дэльфінавых (Delphinidae) атрада кітападобных. 24 роды, 53 віды.[1]

Даўжыня цела 1-10 м, маса да 8 т. У большасці ёсць спінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, двухлопасцевы. Скура голая, рознага колеру. Дэльфіны добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай эхалахацыі і слыху (успрымаюць ваганні ад некалькіх дзесяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сігналізацыю і гукасігнальны (эхалакацыйны) орган, добра развіта цэнтральная нярвовая сістэма: галаўны мозг вялікі, шараладобны, вялікія паўшар'і са шматлікімі звілінамі.

Рачныя дэльфіны пашыраны ў трапічных рэках Паўднёвай Амерыкі, уздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа ад Бразіліі да Цэнтральнай Аргенціны, рэках Індыі і Кітая, дэльфінавыя — амаль ва ўсіх морах. Найбольш вядомыя дэльфіны з родаў афаліны, касаткі, белабочкі, марскія свінні і інш. У Чырвонай кнізе МСАП 3 віды дэльфінаў: азёрны (Lipotes vexillifer), індскі (Platanista minor - P. indi), каліфарнійская марская свіння (Phocoena sinus).

Палавая спеласць у 3-5 гадоў. Нараджаюць 1 дзіцяня.

Кормяцца рыбай, галаваноіімі малюскамі, ракападобнымі.

Здольныя да гукапераймання. Аб'екты спецыяльных даследаванняў. Лёгка дрэсіруюцца, утрымліваюцца ў ахіянарыумах (дэльфінарыях), дзе могуць размнажацца.

Некаторыя віды прамысловыя.

Зноскі

  1. БелЭн у 18 т., т. 5.