Жызель Паскаль
Жызель Паскаль | |
---|---|
фр.: Gisèle Pascal | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Giselle Marie Madeleine Tallone[2] |
Род дзейнасці | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 17 верасня 1921[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 2007[3][1][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Raymond Pellegrin[d] |
Дзеці | Pascale Pellegrin[d] |
Жызель Паскаль (сапраўдныя імя і прозвішча — Жызель-Мары-Мадлен Талон) (фр.: Gisèle Pascal; 17 верасня 1921, Каны — 2 лютага 2007, Нім) — французская актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Італьянскага паходжання. Нарадзілася ў беднай сям’і. Скончыла курсы стэнаграфістак і пачала працаваць сакратаром. Наведвала школу танцаў. З 1941 года выступала ў тэатральнай трупе Клода Дафена.
У 1946 годзе ў яе быў раман з Івам Мантанам. У 1947 годзе — палюбоўніца князя Манака Рэнье III. Пасля таго, як у 1953 годзе ёй было пастаўлена няправільнае медыцынскае заключэнне аб тым, што Жызель не можа мець дзяцей, Рэнье III перапыніў з ёй адносіны.
Пасля гэтага ў Жызель быў раман з Гэры Куперам. У 1955 годзе яна выходзіць замуж за акцёра Рэймона Пелегрэна, у шлюбе з якім нарадзілася дачка — Паскаль Пелегрэн, цяпер актрыса.
Жызель памерла ад кровазліцця ў мозг ва ўзросце 85 гадоў. Пахавана на могілках г. Сіян-ла-Каскад (дэпартамент Вар).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ а б в г Fichier des personnes décédées mirror Праверана 16 сакавіка 2022.
- ↑ http://news.independent.co.uk/people/obituaries/article2248760.ece