Перайсці да зместу

Заблудаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Заблудаў
польск.: Zabłudów
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Праваслаўная царква Успення Багародзіцы
Праваслаўная царква Успення Багародзіцы
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Заснаваны
1553
Плошча
  • 14,3 км²
Насельніцтва
  • 2 475 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
85
Паштовыя індэксы
16-060
TERC
2002144
Афіцыйны сайт
Заблудаў на карце Польшчы ±
Заблудаў (Польшча)
Заблудаў
Заблудаў (Падляскае ваяводства)
Заблудаў

Заблу́даў (польск.: Zabłudów) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Заблудаў. Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Колькасць насельніцтва — 2,4 тыс. чал. (2005)

Гісторыя сённяшняга Заблудава пачынаецца перад 1483 годам, калі кіеўскі ваявода Іван Хадкевіч атрымаў ад вялікага князя літоўскага вялікі абшар пушчаў паміж рэкамі Наравам і Супраслю. Мясціна гэтая размешчаная ў даліне рэчцы Рудні, якую раней звалі Мялецінкай. У 1483 годзе адбылося нашэсце крымскага хана Гірэя на паўднёвыя землі Вялікага Княства Літоўскага і было яно трагічным для кіеўскага ваяводы. Ён быў узяты ў палоні і загінуў. Усё ж вялікі князь не забыліся пра сям'ю свайго заслужанага падданага. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары пацвярджае наданні Хадкевічам і сыну ваяводы Івана — Аляксандру Хадкевічу даручае пасаду новагародскага ваяводы. Аляксандр Хадкевіч засноўвае горад на паўднёвым захадзе за Блудаўскай пушчай (адсюль назва) і ўзводзіць у ім свой палац.

У 1533 годзе Заблудаў атрымлівае гарадскія правы.

У 1549 годзе памірае Аляксандр Хадкевіч. Заблудаў пераходзіць у спадчыну яго сыну Рыгору Хадкевічу. Горад разрастаецца, наваколле яго заселенае. У 1563 годзе тут паўстаюць царква і касцёл і пры іх школка для дзяцей. Прыбываюць у Заблудаў маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Тут яны прыступілі да працы. У сакавіку 1569 года закончылі друкаваць «Евангелле Вучыцельнае». У Заблудаве быў надрукаваны яшчэ «Псалтыр з Часаслоўцам».

Гетман Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Яго воляй было, каб пасля смерці цела яго пакоілася ў катакомбах Дабравешчанскага сабора ў Супраслі. Так і сталася.

Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) апынуўся ў складзе Каралеўства Польскага. З 1598 года і да пачатку XIX стагоддзя — ва ўладанні біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, пры якіх ператварыўся ў значны асяродак Рэфармацыі. 7 красавіка 1654 года атрымаў герб «у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб „Касцеша“, на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом»[2]. У 1659 годзе ўпершыню згадваецца Заблудаўскі Успенскі манастыр. У другой палове XVII стагоддзя пры манастыры дзейнічалі школа, бібліятэка і шпіталь.

Гісторыя ўпісала ў Заблудаў буйны на Падляшшы ў XVII стагоддзі кальвінскі збор і школу пад апекай Хадкевічавага спадчынніка гетмана Януша Радзівіла. Шведскі патоп і звязаныя з ім ваенныя дзеянні знішчылі Заблудаў. Аб тых часах цяпер сведчаць адно магутныя дубы ў колішнім палацавым парку, зарослая чаротам сажалка і некалькі мураваных збудаванняў у мястэчку.

У 1695—1744 гадах горад знаходзіўся ў складзе Нойбургскіх маёнткаў. З сярэдзіны XVIII стагоддзя Заблудаўскі манастыр пачаў занепадаць (скасаваны ў 1824 годзе).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі; мястэчка Беластоцкага павета Гродзенскай губерні[3]/

З 1921 года — у складзе Польскай Рэспублікі.

З лістапада 1939 года — у складзе БССР. У 1940—1941 і 1944 гадах — цэнтр Заблудаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Заблудаў Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1965 годзе ў мястэчку адбыўся Заблудаўскі цуд.

З XVI стагоддзя ў Заблудаве пачалі сяліцца яўрэі, якія пад канец XIX стагоддзя складалі 60 % жыхароў мястэчка. Гэтую супольнасць ліквідавалі нацысты ў час нямецкай акупацыі (каля 1,4 тысяч чалавек вывезлі да лагера смерці ў Трэблінцы ў 1942 годзе). Увогуле, у час Другой сусветнай вайны мястэчка знішчылі на 50 %; прыкладам, 24 чэрвеня 1941 года спалілі найбольш каштоўны здабытак Заблудава — вялікую драўляную сінагогу 1646 года.

Драўляная сінагога
  • Капліца могілкавая Св. Марыі Магдалены (2-я пал. XVIII ст.)
  • Касцёл Свв. Апп. Пятра і Паўла (1805—1840)
  • Могілкі яўрэйскія
  • Могілкі старыя каталіцкія. Капліца Св. Роха (1850)
  • Парк (2-я пал. XIX ст.)
  • Царква Успення Прасв. Багародзіцы (1847—1855)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]