Перайсці да зместу

Зайцава (Задроўеўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зайцава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236818041
Зайцава на карце Беларусі ±
Зайцава (Задроўеўскі сельсавет) (Беларусь)
Зайцава (Задроўеўскі сельсавет)
Зайцава (Задроўеўскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Зайцава (Задроўеўскі сельсавет)

За́йцава[1] (трансліт.: Zajcava, руск.: Зайцево) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задроўеўскага сельсавета. За 26 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Орша, 2,5 км ад прыпынку Сонечны на лініі Орша — Мінск, 101 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і потым па шашы Мінск — Смаленск.

У пачатку 20 стагоддзя ў Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, вёсцы належалі 134 дзесяцін зямлі. З 20 жніўня 1924 года ў Коханаўскім раёне Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 8 ліпеня 1931 года ў Аршанскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1926 годзе — вёска Казённае Зайцава ў Тумініцкім сельсавеце. У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоны сцяг». У Другую сусветную вайну загінулі 17 воінаў і мірных жыхароў вёскі. З 9 верасня 1946 года ў Коханаўскім, з 17 снежня 1956 года ў Аршанскім, з 25 снежня 1962 года ў Талачынскім раёне. З 18 сакавіка 1963 года ў Сальніцкім сельсавеце, які 11 верасня 1965 года перайменаваны ў Задроўеўскі сельсавет.

  • 20 двароў, 150 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя)
  • 163 жыхары (1923)
  • 38 двароў, 180 жыхароў (1926)
  • 137 жыхароў (1959)
  • 20 гаспадарак, 30 жыхароў (1998)
  • 7 гаспадарак, 9 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).