Перайсці да зместу

Збігнеў Замахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Збігнеў Замахоўскі
польск.: Zbigniew Zamachowski
Дата нараджэння 17 ліпеня 1961(1961-07-17)[1] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Monika Richardson[d] і Aleksandra Justa[d]
Дзеці Bronisława Zamachowska[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр, кампазітар, акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0952498
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Збігнеў Замахоўскі (польск.: Zbigniew Zamachowski; нар. 17 ліпеня 1961, Бжэзіны) — польскі акцёр.

Нарадзіўся 17 ліпеня 1961 года ў Бжэзінах каля Лодзі. Скончыў акцёрскі факультэт Нацыянальнай кінашколы ў Лодзі. Пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў 1981 годзе, а ў 1989 годзе сыграў галоўную ролю ў дзясятай частцы серыі фільмаў рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага «Дэкалог»[2]. Праз чатыры гады Кеслёўскі ўзяў яго на ролю галоўнага героя Караля Караля ў фільме «Тры колеры: Белы», другой часткі яго знакамітай трылогіі.

Замахоўскі двойчы быў лаўрэатам Польскай кінапрэміі за ролі ў фільме Роберта Гліньскага[en] «Прывітанне, Тэрэза[pl]» (2001) і кінадраме Анджэя Якімоўскага[en] «Зажмур вочы[pl]» (2004)[3]. Іншыя яго вядомыя ролі — у фільме Казімежа Куца «Палкоўнік Квяткоўскі[pl]» (1996), гістарычным фільме Ежы Гофмана «Агнём і мячом» (1999) і біяграфічным фільме Анджэя Вайды «Валенса: Чалавек надзеі[pl]» (2013)[4].

У 1985—1997 гадах выступаў у Тэатр Студыі[pl] ў Варшаве, а з 1997 года — у Нацыянальным тэатры[en] Варшавы[3].

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. "Zbigniew Zamachowski". Праверана 2020-04-27.
  3. а б "Zbigniew Zamachowski". Праверана 2020-04-27.
  4. "Zbigniew Zamachowski". Праверана 2020-04-27.