Перайсці да зместу

Зямля Афрадыты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зямля Афрадыты

Зямля́ Афрады́ты — буйная узвышаная зона, «мацярык», на Венеры, размешчаная недалёка ад экватара планеты. Яе памер прыблізна роўны памерам зямной Афрыкі[1][2]. Рэльеф гэтай горнай вобласці больш зрэзаны[1], чым у Землі Іштар. На Зямлі Афрадыты таксама размешчаны некалькі горных хрыбтоў, але іх вышыня складае толькі палову вышыні гор Іштар. Названа па імі грэчаскай багіні кахання і прыгажосці Афрадыты. Працягласць структуры каля 18.000 км[3].

Паверхня прадстаўлена складкамі і расколінамі, што сведчыць пра вялікія сціскальныя сілы. Ёсць таксама буйныя лававыя патокі. Гэту мясцовасць перасякаюць каньёны і некаторыя кальцавыя структуры[3].

Імітацыя паверхні

Зямля Афрадыты мае дзве асноўныя вобласці: на захадзе рэгіён Оўда і Рэгіён Тэціс на ўсходзе. Гэты венерыянскі кантынент знаходзіцца ў паўшар'і Артэміды.

Рэгіён Оўды мае цікавыя характарыстыкі. Яго хрыбты сцягваюцца ў двух розных накірунках, якія ўказваюць на тое, што сціскальныя гораўтваральныя сілы дзейнічаюць з некалькіх накірункаў. Ёсць таксама цёмныя вобласці, якія, верагодна, уяўляюць сабою зацвярдзелыя лававыя патокі. Таксама на паверхні маюцца расколіны, са слядамі вылівання лавы.

Зноскі