Перайсці да зместу

Зігнема

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зігнема
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zygnema C. Agardh, 1817

Сінонімы
  • Globulina Link in Nees 1820
  • Lucernaria Roussel, 1806
  • Pleurodiscus Lagerheim, 1895
  • Rhynchonema Kützing, 1849
  • Stellulina Link, 1833
  • Thwaitesia Montagne, 1845
  • Tyndaridea Bory de Saint-Vincent 1822
  • ‘Tendaridea’ Bory de Saint-Vincent 1822
  • Tendaridella Gaillon, 1833

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  7100
NCBI  43951
EOL  11950
IPNI  ???
FW  315517

Зігне́ма (Zygnema) — род ніткавых зялёных водарасцей сямейства зігнемавых.

Ніткі доўгія (5—60 мкм), негалінастыя, у тоўстым слізістым чахле, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату рызоідамі, пры неспрыяльнх умовах лёгка распадаюцца на асобныя клеткі.

Клеткі зігнемы

Клеткі зігнемы багатыя дубільнымі рэчывамі, цыліндрычныя, даўжыня аднолькавая з шырынёй ці ў 4 разы большая. Характэрнай асаблівасцю з’яўляюццца 2 буйныя, зоркападобныя хларапласты, кожны з буйным пірэноідам. Клетачнае ядро цэнтральнае.

Апісана звыш 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, пераважна ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, стаячых ці слабапраточных водах. На Беларусі зігнема адзначана ў азёрах, рэках, сажалках, ручаях, канавах, лужынах.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Размнажэнне вегетатыўнае (часткамі ніткі ці асобнымі клеткамі) і полавае — лесвічная, радзей бакавая кан’югацыя.

Зноскі