Перайсці да зместу

Казяніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Казяніцы
польск.: Kozienice
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Бурмістр
Пётр Казлоўскі
Заснаваны
Плошча
10,45 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
17 700 чалавек (2018)
Шчыльнасць
1700,8 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 48
Паштовы індэкс
26-900
Аўтамабільны код
WKZ
TERC
1407054
Афіцыйны сайт
SIMC
0973524
Казяніцы на карце Польшчы ±
Казяніцы (Польшча)
Казяніцы
Казяніцы (Мазавецкае ваяводства)
Казяніцы

Казяніцы[1] (польск.: Kozienice) — горад у Польшчы, за 90 км на поўдзень ад цэнтра Варшавы. Адміністрацыйны цэнтр Казяніцкага павета Мазавецкага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Казяніцы. Займае плошчу 10,45 км². Насельніцтва 17,7 тыс. чалавек (на 2018).

Казяніцы — былая каралеўская маёмасць, месца нараджэння караля Жыгімонта Старога. У памяць аб гэтай падзеі ў 1518 годзе паставілі калону. Яна з’яўляецца самым старым свецкім помнікам у Польшчы.

Тут меўся палац з паркам, а таксама пушча для каралеўскага палявання. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай гэтая маёмасць была падорана нейкаму рускаму генералу.

З 1920-х палац з афіцынамі стаў дзяржаўнай маёмасцю, і тут пачала працаваць дзяржаўная канюшня для гадоўлі пародзістых коней, а потым і коней для спорту. Пасля Другой сусветнай вайны англійскі пункт дапамогі быў арганізаваны ў афіцыне каля напаўзгарэлага палаца. Дзейнічала місія англійскіх квакераў.

Зноскі