Перайсці да зместу

Канстанцін Юр’евіч Хабенскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Юр’евіч Хабенскі
руск.: Константин Юрьевич Хабенский
Дата нараджэння 11 студзеня 1972(1972-01-11)[1][2] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, грамадскі дзеяч, спявак, кінарэжысёр, тэлеакцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
IMDb ID 0450975
khabenskiy.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Юр’евіч Хабенскі (руск.: Константи́н Ю́рьевич Хабе́нский; нар. 11 студзеня 1972, Ленінград) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно, агучвання і дубляжу, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, грамадскі дзеяч; народны артыст РФ (2012), заслужаны артыст РФ (2006), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2019).

Атрымаў вядомасць пасля роляў оперупаўнаважанага Ігара Плахава ў тэлесерыяле «Забойная сіла» (2000—2005) і Антона Гарадзецкага ў фільмах «Начны Дазор» (2004) і «Дзённы Дазор» (2005). Сыграў значныя ролі ў фільмах «У руху» (2002), «Свае» (2004), «Стацкі дарадца» (2005), «Адмиралъ» (2008), «Нябесны суд» (2012), «Географ глобус прапіў» (2013), «Калектар» (2016), «Час першых» (2017), «Сэлфі» (2018) і тэлесерыяле «Метад» (2015). Таксама здымаецца ў Галівудзе. У 2018 годзе дэбютаваў у якасці кінарэжысёра, паставіўшы фільм «Сабібор» і выканаў у ім галоўную ролю.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1025356756 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Константин Хабенский // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1025356756 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.