Перайсці да зместу

Каралеўства Хуахінэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўства Хуахінэ

Хуахінэ — колішняя дзяржава ў Палінезіі, існавала на працягу 2-й паловы XVIII і амаль усяго ХІХ стагоддзя.

Каралеўства было створана ў 1760 годзе калі на сталец узышоў заснавальнік дынастыі Тэуруаі  (англ.), якая кіравала Хуахінэ на працягу ўсяго існавання гэтай дзяржавы — Тэхаапапа I  (англ.). Яго дзяржава складалася з двух невялікіх астравоў — Хуахінэ-Нуі і Хуахінэ-Іці, агульнай плошчай 74,8 км². Мова — адзін з дыялектаў таіцянскай. Нягледзячы на свае невялікія памеры, каралеўства Хуахінэ было прызнана шэрагам еўрапейскіх дзяржаваў і нават падтрымлівала з некаторымі з іх дыпламатычныя адносіны. Незалежнае існаванне Хуахінэ працягвалася да 15 верасня 1895 года, калі Францыя акупавала тэрыторыю Хуахінэ і пазбавіла стальца каралеву Тэхаапапа III  (англ.). Тэрыторыя Каралеўства была ўключана ў склад французскіх уладанняў у Акіяніі.