Перайсці да зместу

Караліна Клюфт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Караліна Клюфт
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Імя пры нараджэнні шведск.: Carolina Evelyn Klüft
Спецыялізацыя сямібор'е і скачок у даўжыню[d]
Нарадзілася 2 лютага 1983(1983-02-02)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства
Рост 178 см[4]
Вага 65 кг[4]
IAAF 14302090
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караліна Эвелін Клюфт (шведск.: Carolina Evelyn Klüft; нар. 2 лютага 1983, Сандхульт, Швецыя) — шведская лёгкаатлетка (сямібор’е, пяцібор’е, скачок у даўжыню, трайны скачок, скачок у вышыню). У цяперашні час выступае толькі ў скачковы дысцыплінах, адмовіўшыся ў 2008 годзе ад выступаў у мнагабор’і ў сувязі са стратай матывацыі.

Алімпійская чэмпіёнка 2004 года, 3-разовая чэмпіёнка свету (2003, 2005 і 2007) і двухразовая чэмпіёнка Еўропы па сямібор’ю; чэмпіёнка свету і двухразовая чэмпіёнка Еўропы па пяціборстве (у закрытым памяшканні). Рэкардсменка Еўропы ў сямібор’і з 2007 года (пабіла рэкорд, які трымаўся з лета 1989 года). Лічыцца адной з лепшых лёгкаатлетак у свеце. Адна з нешматлікіх лёгкаатлетаў, на рахунку якіх ёсць перамогі на ўсіх 5 найбуйнейшых міжнародных турнірах — Алімпійскія гульні, чэмпіянат свету на адкрытым паветры і памяшканні, кантынентальны (еўрапейскі) чэмпіянат на адкрытым паветры і ў памяшканні. Караліна выйграла ўсе гэтыя 5 турніраў на працягу 4 сезонаў (2002—2005).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 студзеня 2016.
  2. Carolina Kluft // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б https://www.heptathlon-stats.com/carolina-kluft Праверана 17 студзеня 2022.