Перайсці да зместу

Кастрычніцкая рэвалюцыя (агітцягнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Агітцягнік «Кастрычніцкая рэвалюцыя» — агітацыйна-інструктарскі цягнік, які здзейсніў з 29 красавіка 1919 па 12 снежня 1920 — 12 паездак па еўрапейскіх і сібірскіх губернях, які ўзначальваў Старшыня УЦВК М. І. Калінін.

За час свайго існавання (19191925 гады) гэты агітцягнік здзейсніў 22 рэйсы, у тым ліку ў першыя два гады — 12 рэйсаў у самыя розныя рэгіёны краіны. Падчас другога рэйса, які доўжыўся з 6 па 28 чэрвеня 1919 года, агітцягнік пабываў у Смаленскай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Чарнігаўскай, Арлоўскай і Калужскай губернях. Было абследавана каля 300 устаноў і арганізацый, адбылося больш за 200 мітынгаў, на якіх актыўна, часам па некалькі разоў на дзень, выступаў і сам М. І. Калінін, рабіліся кінасеансы.

Першым павятовым горадам, дзе 6 чэрвеня спыніўся агітцягнік, быў Гжацк (цяпер Гагарын). У той жа дзень ён прыбыў у Вязьму, на наступны дзень — на чыгуначную станцыю Дарагабуж (цяпер Сафонава). 9 чэрвеня М. І. Калінін выступіў на пляцы перад Нарвскімі казармамі на вялікім мітынгу з удзелам як чырвонаармейцаў мясцовага гарнізона, так і ваеннапалонных. Увечары «ўсерасійскі стараста» на сходзе партыйна-савецкага актыву выступіў з прамовай (сход праходзіў у былым будынку Высакародны сходу, пераўтвораным у «Палац працы»). Са Смаленска М. І. Калінін выязджаў у сяло Катынь, дзе гутарыў з сялянамі, і сяло Кошчына. У ноч з 10 на 11 чэрвеня агітцягнік адбыў у Віцебск.

11-12 чэрвеня М. І. Калінін выступаў з прамовай на мітынгу чыгуначнікаў на станцыі Віцебск[1], а 12-13 чэрвеня М. І. Калінін наведаў Оршу, дзе выступіў перад працоўнымі[2].

20 чэрвеня М. І. Калінін выступаў з прамовай на мітынгу ў Мінску, на плошчы Свабоды. Выступаў у вёсцы Ігнацічы (пазней перайменавана ў Калініна), у мястэчку Самахвалавічы і іншых.

Месца знаходжання М. І. Калінін адзначаны мемарыяльнымі дошкамі. Часцей за ўсё такія дошкі шожна сустрэць на чыгуначных вакзалах, палацах культуры або будынках выканкамаў.

Зноскі

  1. Інфармацыя з шыльды на ст. Віцебск
  2. Інфармацыя з шыльды на ст. Орша
  • Д.И. Будаев. АГИТПОЕЗД «ОКТЯБРЬСКАЯ РЕВОЛЮЦИЯ»(недаступная спасылка). Энциклопедия Смоленской области. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2011. Праверана 30 жніўня 2013.
  • Речи и беседы М.И. Калинина, председателя ВЦИК. — У 2-х кнігах. — М., 1919.
  • Максакова Л.В. Агитпоезд «Октябрьская революция» (1919-1920). — М., 1956.