Перайсці да зместу

Кераміка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кераміка
Выява
Дата пачатку 29 тысячагоддзе да н.э.
Матэрыял гліна
Вывучаецца ў ceramology[d], technical ceramics[d] і этналогія
Метад вырабу burning[d] і ceramic engineering[d]
MCN code 6912.00.00
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фаянсавае пано з роспісам, Люксембургскі палац, Парыж
Зубны металакерамічны пратэз
Віктар Шматаў. Беларуская кераміка, 1987

Кераміка (стар.-грэч.: κέραμος — гліна) — вырабы з неарганічных, неметалічных матэрыялаў (напрыклад, гліны) і іх сумесяў з мінеральнымі дабаўкамі, вырабляецца пад уздзеяннем высокай тэмпературы з наступным астуджэннем.

Віды керамікі

[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад будовы адрозніваюць тонкую кераміку (чарапок шклопадобны або дробназярністы) і грубую (чарапок буйназярністы). Асноўныя віды тонкай керамікі — фарфор, паўфарфор, фаянс, маёліка. Асноўны від грубай керамікі — ганчарная кераміка. акрамя таго адрозніваюць кераміку карбідавую, барыдную, сіліцыдную і інш.

Фарфор мае шчыльны запечаны чарапок белага колеру (часам з блакітнаватым адценнем) з нізкім водапаглынаннем (да 0,2 %), пры паляпванні выдае высокі меладычны гук, у тонкіх слаях можа прасвечваць. Сыравіна для фарфору — каалін, пясок, палявы шпат і іншыя дадаткі.

Фаянс мае кіпры белы чарапок з жаўтаватым адценнем, сітаватасць чарапка 9 — 12 %. З-за высокай сітаватасці вырабы з фаянса цалкам пакрываюцца бясколернай глазурай невысокай тэрмастойкасці. Фаянс ўжываецца для вытворчасці сталовага посуду штодзённага выкарыстання. Сыравіна для вытворчасці фаянса — белыя гліны з даданнем крэйды і кварцавага пяску.

Абпальванне керамікі[1]

[правіць | правіць зыходнік]

Адным з галоўных спосабаў апрацоўкі ганчарных вырабаў з’яўлялася абпальванне. На Беларусі вядома з неаліту. Найбольш старажытны спосаб абпальвання керамічнага посуду — на адкрытым агні (на паверхні зямлі ці ў ямах рознай глыбіні). Старажытны посуд абпальваўся ў акісляльным і аднаўленчым газавым асяроддзі. Бурая афарбоўка чарапка сведчыць пра абпальванне ў акісляльным (з доступам кіслароду) асяроддзі, цёмна-шэрая і чорная — у аднаўленчым (без доступу кіслароду; найбольш старажытны спосаб). Аднаўленчы абпал патрабуе больш нізкіх тэмператур, патрабаванні да якасці паліва таксама менш строгія. Пры такім спосабе абпальвання маглі выкарыстоўваць аднакамерныя закрытыя прыстасаванні (простыя печы ў паглыбленнях і інш.), якія нельга зафіксаваць археалагічным метадам. Для атрымання цёмнага чарапка таксама ўжываліся розныя тэхналагічныя прыёмы (задымленне і інш.). Даволі часта чарапок мае двухколерную афарбоўку, якая ўзнікае ў нявытрыманым газавым асяроддзі, часта пры абпальванні на вогнішчах. Тэмпературы абпалу глінянага посуду пры гэтым знаходзіліся ў дыяпазоне 500—800 оС. У апошняй чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э. на тэрыторыі Беларусі стаў распаўсюджвацца пячны абпал глінянага посуду. Тэмпературы абпальвання ў пячах таксама не перавышалі 850 оС. Толькі з XVIXVII стст. посуд сталі абпальваць у спецыяльных горнах пры тэмпературы да 1000 оС.

Беларуская кераміка

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дубіцкая, Н. М. Абпальванне / Н. М. Дубіцкая // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 13. — ISBN 978-985-11-0353-5.