Княства Чарнагорыя
княства | |||||
Княства Чарнагорыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Књажевина Црна Гора Knjaževina Crna Gora | |||||
|
|||||
Гімн: Ubavoj nam Crnoj Gori[d] | |||||
|
|||||
1852 — 1910
|
|||||
Сталіца | Цэтынэ | ||||
Мова(ы) | сербская | ||||
Афіцыйная мова | сербахарвацкая мова | ||||
Рэлігія | свецкая дзяржава | ||||
Грашовая адзінка | Austro-Hungarian krone[d] | ||||
Плошча |
5,475 км² (1852) 9,475 км² (1878) |
||||
Насельніцтва | 317,856 (1909) | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Петравічы | ||||
Валюта | Чарнагорскі перпер | ||||
Гісторыя | |||||
• 13 сакавіка 1852 | Чарнагорыя выходзіць са складу Асманскай імперыі | ||||
• 28 жніўня 1910 | Абвяшчэнне Чарнагорыі каралеўствам | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Княства Чарнагорыя (чарн. Књажевина Црна Гора, Knjaževina Crna Gora) — колішняя дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Княства існавала з 13 сакавіка 1852 года па 28 жніўня 1910 года, калі было абвешчана каралеўствам князем Ніколай, які затым і стаў каралём.
Сталіцай княства з'яўляўся горад Цэтынэ. Дзяржаўнай валютай быў перпер, які быў уведзены ў абарот у 1906 годзе. Тэрыторыя былога княства ў гэты момант размяшчаецца ў цэнтральнай частцы сучаснай рэспублікі Чарнагорыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Княства было ўтворана 13 сакавіка 1852 года, калі князь Даніла (вядомы таксама як Уладыка Даніла II), вырашыў скласці з сябе сан уладыкі (епіскапа) і жаніцца. Такім чынам Чарнагорыя з тэакратычнай дзяржавы ператварылася ў свецкую.
Пасля забойства князя Данілы 13 жніўня 1860 года, Нікола I, які з'яўляўся яго пляменнікам, стаў наступным кіраўніком Чарнагорыі.
28 жніўня 1910 года, княства Чарнагорыя было абвешчана каралеўствам, і яго першым каралём стаў Нікола I.
Канстытуцыя
[правіць | правіць зыходнік]Князь Даніла выкарыстоўваў законы Пятра I Петравіча-Негаша ў якасці ўзору для свайго Асноўнага закона, ствараць які ён пачаў з 1855 года (Законнік Данілы Першага). У аснове праекта Данілы, які быў першай канстытуцыяй у чарнагорскай гісторыі, ляжалі традыцыі чарнагорскага народа. Былі выдадзены законы, якія абаранялі прыватную ўласнасць. Былі адменены ўсе прэтэнзіі на Котарскі заліў (тады — тэрыторыя Аўстрыі). Тэкст закона пачынаўся з фразы:
Хоць на гэтай зямлі няма іншай нацыянальнасці апроч сербаў, і няма іншай рэлігіі акрамя Праваслаўя, любы чужынец і прадстаўнік іншага веравызнання надзелены такой жа свабодай і правамі як любы чарнагорац… |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Княства Черногрия ў 1859
- Карта Архівавана 5 лютага 2012.
- Карта
- Карта Архівавана 5 лютага 2012.