Перайсці да зместу

Корэ (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Корэ
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Скот Шэпард
Дата адкрыцця 8 лютага 2003
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 24 974 033 км
Эксцэнтрысітэт 0,1951
Перыяд абарачэння −779,2 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 15 petagram[1]
Атмасфера няма

Корэ (ад стар.-грэч.: Κόρη) — нерэгулярны натуральны спадарожнік Юпітэра.

Адкрыты групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда 8 лютага 2003 года. У адпаведнасці з класіфікацыяй Міжнароднага астранамічнага саюза атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 14 або XLIX. У 2007 годзе атрымаў назву Корэ (другое імя грэчаскай багіні Персефоны).

Корэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 24.543.000 км за 779,2 дзён. Арбіта Корэ мае эксцэнтрысітэт 0,325. Нахіл рэтраграднай арбіты 145,0 °. Уваходзіць у групу Пасіфэ.

Фізічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

У сярэднім дыяметр Корэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Складаецца верагодна з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04.