Перайсці да зместу

Крайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Традыцыйныя рэгіёны Славеніі:
1 Славенскае Прымор’е
2 Крайна: 2a Верхняя, 2b Унутраная, 2c Ніжняя
3 Корушка
4 Ніжняя Штырыя
5 Прэкмур'е

Крайна (славенск.: Kranjska, vojvodstvo Krajnsko, ням.: Krain, лац.: Carnia, Carniolia) — гістарычная вобласць, якая займае большую частку тэрыторыі сучаснай Славеніі. Ядро Крайны — землі ў вярхоўі ракі Савы. Сама Крайна раздзяляецца на тры вобласці — Унутраную Крайну, Верхнюю Крайну і Ніжнюю КрайнуБелай Крайнай).

У старажытнасці Крайну засялялі плямёны кельтаў і ілірыйцаў; з канца I ст. да н. э. Крайна - частка рымскай правінцыі Панонія.

У IV—VI ст. н. э. — арэна барацьбы готаў, гунаў, лангабардаў. У канцы VI ст. была заселена славянамі. З канца VI да канца VIII ст. знаходзілася пад уладай авараў.

У канцы VIII ст. ўвайшла ў склад дзяржавы франкаў, якія ўтварылі на тэрыторыі Крайны марку пад назвай Карния.

З другой паловы X ст. да пачатку XI ст. Верхняя і частка Унутранай Крайны ўваходзіла ў склад герцагства Вялікая Карантанія, Ніжняя Крайна ўвайшла ў Славенскую марку.

Да другой паловы XIII ст. Крайнай валодалі розныя нямецкія феадальныя роды, найбольш значныя з якіх — Андэкс-Мераны і Шпангаймы. У 1269—1276 гады ўваходзіла ў склад уладанняў чэшскага караля Пржэмысла II; з 1279 года — феод графаў Горыцка-Цірольскіх.

Герб Крайны ў 1918 годзе.

У 1335 годзе адышла да Габсбургаў. З 1364 года Крайна — герцагства, затым адна з каронных земляў Габсбургаў (галоўны горад Любляна).

У XVI стагоддзі Крайна — цэнтр буйных сялянскіх паўстанняў (1515 і 1573 гадоў) і рэфармацыйнага руху, з якім звязана абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці славенскага народа, стварэнне літаратурнай мовы.

У 1763-1848 гады Крайна ўваходзіла па чарзе ў склад Грацкай і Люблянскай губерняў, у 1809—1813 гады — Ілірыйскіх правінцый. Пасля 1848 г. атрымала адміністрацыйную самастойнасць.

У XIX ст. Крайна — цэнтр славенскага нацыянальнага руху.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі большая частка Крайны па Рапальскаму дагавору (1920) увайшла ў склад Каралеўства сербаў, харватаў, славенцаў (з 1929 года — Югаславія), меншая (Унутраная Крайна) адышла да Італіі.

Па мірным дагаворы з Італіяй 1947 года ўся тэрыторыя Крайны аб'яднана ў складзе Сацыялістычнай рэспублікі Славенія ў СФРЮ[1].

Зноскі