Перайсці да зместу

Кэй Кендал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэй Кендал
Kay Kendall
Дата нараджэння 21 мая 1926(1926-05-21)
Месца нараджэння Вітэрнсі, Вялікабрытанія
Дата смерці 6 верасня 1959(1959-09-06) (33 гады)
Месца смерці Лондан, Вялікабрытанія
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Terry Kendall[d][1][2]
Муж Рэкс Харысан[3][4][…]
Прафесія актрыса
Кар’ера 19441959
IMDb 447608
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэй Кендал (англ.: Kay Kendall, 21 мая 1926 — 6 верасня 1959) — брытанская актрыса.

На кінаэкранах дэбютавала ў 1946 годзе ў музычным фільме «Лондан-таўн». Нягледзячы на тое, што фільм праваліўся ў пракаце, Кэй Кендал працягнула акцёрскую кар'еру, дамогшыся папулярнасці ў брытанскім камедыйным фільме «Жэнеўеў» ў 1953 годзе. Будучы даволі запатрабаванай у брытанскіх фільмах, актрыса дамаглася поспеху і ў амерыканскай аўдыторыі, атрымаўшы ў 1957 годзе прэмію «Залаты глобус» за ролю ў мюзікле «Дзяўчаты» з Джынам Келі у галоўнай ролі.

У 1955 годзе ў Кэй Кендал пачаўся раман з папулярным брытанскім акцёрам Рэксам Харысанам, пасля іх сумеснай працы ў фільме «Пастаянны муж». У 1957 годзе адбыўся іх шлюб, а неўзабаве пасля гэтага ў актрысы дыягнаставалі міелоідны лейкоз. Кэй Кендал сканала ў 1959 годзе ў Лондане ва ўзросце 33 гадоў.