Кітайскія дамены верхняга ўзроўню
.中国 | |
---|---|
Увядзенне | 2002 |
Тып дамена | Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню |
Статус | Актыўны |
Вэб-сайт | cnnic.cn |
.中国, .中國 (кіт. спрошч. 中国, трад. 中國 , «Кітай»), .公司 («кампанія») і .网络 («сець») — нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню для КНР. Былі ўведзены на тэрыторыі Кітая ў 2002 годзе, аднак не былі зарэгістраваныя ў ICANN, замест гэтага запісы пра іх былі ўнесены ў каранёвую зону кітайскіх DNS сервераў. Такім чынам, атрымаць доступ да сайтаў, якія выкарыстоўваюць кітайскія дамены верхняга ўзроўню, звонку КНР было магчыма толькі праз ручное ўвядзенне адпаведных DNS-сервераў[1][2][3].
25 чэрвеня 2010 года ICANN ухваліла выкарыстанне даменаў верхняга ўзроўню з кодам краіны .中国 і .中國 (піньінь Zhōngguó). Яны былі дададзены ў DNS у ліпені 2010 года.
Прыкладна ў гэты ж час CNNIC прапанавала кітайскія даменныя імёны .公司 (адпавядае дамену ".com", піньінь gōngsī) і .网络 (".net", піньінь wǎngluò), але яны дагэтуль не прызнаныя ICANN.
Тэхнічная магчымасць для ўвядзення даменаў на мовах, у якіх не выкарыстоўваецца лацінка, з'явілася з увядзеннем Інжынерным саветам Інтэрнэту IETF адпаведных стандартаў. Такім чынам імёны даменаў другога ўзроўню ў Кітаі могуць мець як кітайскія іерогліфы, так і лацінку, лічбы і злучок.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ 我国互联网类别域名增至7个 CN下设国防域名 (кіт.). Жэньмінь жыбао (28 лютага 2006). Архівавана 7 ноября 2011 года.
- ↑ Rebecca MacKinnon. China's New Domain Names: Lost in Translation (англ.).
- ↑ Steven J. Murdoch. New Chinese TLDs (англ.)