Лабдак
Выгляд
Ла́бдак (стар.-грэч.: Λάβδακος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар Фіваў, сын Палідора і Ніктэіды. бацька Лая, дзед Эдыпа. Быў трэцім царом Фіваў пасля свайго дзеда Кадма і бацькі Палідора. Калі памёр Палідор, Лабдак быў яшчэ малы, таму Палідор даручыў апеку Ніктэю. Калі Лабдак падрос, Лік перадаў яму ўладу[2].
Ваяваў з афінскім царом Пандыёнам, але разбіты[3]. Загінуў пасля Пенфея, маючы аднолькавы з ім склад думак. Пакінуў аднагадовага сына Лаія.[4]
Нашчадкі Лабдака завуцца лабдакідамі. Сярод іх Эдып, Антыгона, Ісмена, Палінік і Этэокл.
Зноскі
- Апаладор Міфалагічная бібліятэка, 3.5.5