Ладавіка Карачы
Ладавіка Карачы | |
---|---|
Дата нараджэння | красавік 1555[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1619[3][4] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту, графік, мастак-гравёр, рысавальнік, фрэскіст, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Мастацкі кірунак | барока |
Уплыў | Праспера Фантана[5] і Тынтарэта |
Уплыў на | Antonio Maria Fabrizi[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ладавіка Карачы (іт. Lodovico Carracci; 21 красавіка 1555, Балоння — 13 лістапада 1619, там жа) — італьянскі жывапісец, гравёр і скульптар, прадстаўнік балонскай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучань Праспера Фантаны, Ладавіка Карачы ў сваіх шматлікіх паездках вывучаў творчасць італьянскіх майстроў. Вярнуўшыся ў Балонню з высокай мэтай адраджэння мастацтва, ён заснаваў са сваімі стрыечнымі братамі Агасціна і Анібале новую школу жывапісу — «Акадэмію дэльі Інкамінаці»
У сваіх позніх творах ён дэманструе большую самастойнасць (напрыклад, у «Багародзіцы ў славе» і ў фрэсках з жыцця св. Бенедыкта ў манастыры Санкт-Мікеле-ін-Боска). Ладавіка Карачы з’яўляецца таксама родапачынальнікам асаблівага роду карцін пакутнага пафасу — шматлікіх «Ecce Homo» і «Mater Dolorosa», створаных балонскай школай. У Эрмітажы захоўваюцца «Святое Сямейства», «Нясенне крыжа», «Пакладзенне ў труну» і «Святы Себасцьян». Мастаку атрыбутуецца вядомая карціна «Гульцы ў шахматы», адрозная глыбінёй псіхалагізму і тонкай гульнёй святла і цені.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ Waterhouse E. Italian Baroque Painting — Лондан: Phaidon Press, 1962. — С. 85.
- ↑ BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Posner D. CARRACCI, Ludovico // Dizionario Biografico degli Italiani — 1977. — Vol. 20. Праверана 11 чэрвеня 2021.
- ↑ Nicolaci M. Caravaggio's Rome 1600-1630 (English edition) — Milan: 2012. — Vol. Essays. — P. 261. — ISBN 978-88-572-1387-3