Ланцуговыя рэакцыі
Ланцуговыя рэакцыі — хімічныя і ядзерныя рэакцыі, у якіх з'яўленне актыўнай часціцы (вольнага радыкала або атама ў хімічных, нейтрона ў ядзерных працэсах) выклікае вялікі лік (ланцуг) паслядоўных ператварэнняў неактыўных малекул або ядраў. Свабодныя радыкалы і многія атамы, у адрозненне ад малекул, валодаюць свабоднымі ненасычанымі валентнасцямі (няпарны электронам), што прыводзіць да іх ўзаемадзеяння з зыходнымі малекуламі. Пры сутыкненні вольнага радыкала (R•) з малекулай адбываецца разрыў адной з валентных сувязяў апошняй, і, такім чынам, у выніку рэакцыі утвараецца новы свабодны радыкал, які, у сваю чаргу, рэагуе з другой малекулай - адбываецца ланцуговая рэакцыя.
Да ланцуговых рэакцый (у хіміі) адносяцца працэсы акіслення (гарэнне, выбух), крэкінгу, полімерызацыі і іншыя, шырока ўжываюцца ў хімічнай і нафтавай прамысловасці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., "Народная асвета", 2004, С.136