Перайсці да зместу

Ла-Мадалена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камуна
Ла-Мадалена
La Maddalena
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
52 км²
Вышыня цэнтра
27 м
Насельніцтва
11226 чалавек (2017)
Шчыльнасць
50 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0789
Паштовыя індэксы
07020, 07024
Аўтамабільны код
SS
Код ISTAT
0104012
Афіцыйны сайт
Ла-Мадалена на карце Італіі ±
Ла-Мадалена (Італія)
Ла-Мадалена
Ла-Мадалена (Сардзінія)
Ла-Мадалена

Ла-Мадалена (італ.: La Maddalena) — камуна на поўначы аўтаномнага рэгіёна Сардзінія ў Італіі, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Сасары. Плошча — 52,01 км². Насельніцтва (2017 г.) — 11 226 чалавек.

Камуна месціцца на аднайменным востраве, што ўваходзіць у архіпелаг з той жа назвай. Паселішча ўзнікла ў XVIII ст. У 1793 г. яго жыхары разам з сардзінскімі салдатамі спынілі нашэсце войск рэспубліканскай Францыі на чале з Напалеонам. У XIX ст. Ла-Мадалену наведвалі Гарацыа Нельсан і Джузэпэ Гарыбальдзі. У 1943 г. у ёй кароткі час трымалі зняволенага Беніта Мусаліні.

У нашы дні асноўная галіна эканомікі — турызм. Святой заступніцай лічыцца Марыя Магдаліна. Мясцовыя жыхары размаўляюць на асобным дыялекце мадаленіна.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]