Перайсці да зместу

Лотас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лотас

Лотас арэханосны (Nelumbo nucifera)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nelumbo Adans.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18397
NCBI  4430
EOL  72834
GRIN  g:8035
IPNI  28000-1
FW  55300

Ло́тас (Nelumbo) — род двухдольных раслін, адзіны прадстаўнік сямейства Лотасавыя (Nelumbonaceae).

Шматгадовыя буйныя водныя, часам земнаводныя травы з развітым карэнішчам. Надводнае лісце буйное, шчытападобнае, доўгачаранковае, высока ўзнімаецца над вадой, тое, што плавае, — крутлявае, плоскае, падводнае — сядзячае, лускападобнае. Тканкі з вялікімі паветраноснымі лопасцямі. Кветкі дыяметрам да 30 см, ружовыя або жоўтыя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Пялёсткі і тычынкі шматлікія. Плод — шматарэшак. Насенне захоўвае ўсходжасць да некалькіх тысяч гадоў.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]
Зараснікі лотаса ў Індыі

Рэлікт трацічнага перыяду. Лотас арэханосны (Nelumbo nucifera) сустракаецца ў Паўднёвай Еўропе (напрыклад, дэльта ракі Волга), Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночна-Усходняй Аўстраліі. Лотас жоўты (Nelumbo lutea) — у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. У Індыі, Карэі, Кітаі, Японіі культывуецца.

Паводле інфармацыі базы дадзеных The Plant List род Лотас аб'ядноўвае тры віды[3]:

Усе часткі расліны маюць у сабе вітамін C і каўчух, у чаранках і праростках — ядавітае рэчыва нелюмбін. Насенне і карэнішча ўжываюцца ў ежу і на корм жывёле. Харчовыя, лекавыя і кулыавыя расліны; старажытная культура народаў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, амерыканскіх індэейцаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Спіс відаў рода Nelumbo(недаступная спасылка): інфармацыя ў базе дадзеных The Plant List. (Праверана 31 ліпеня 2011)
  • Лотос: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)