Лукаш Падольскі
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Лукаш Юзаф Падольскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Прынц Польдзі[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 чэрвеня 1985[2][3][…] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік, крайні паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Гурнік (Забжэ) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лукаш Падольскі, таксама Лукас Падольскі (праз нямецкае вымаўленне) (ням.: Lukas Podolski, польск.: Łukasz Podolski; нар. 4 чэрвеня 1985, Глівіцы, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжання, нападнік польскага клуба «Гурнік» з Забжэ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Лукас Падольскі нарадзіўся на тэрыторыі былой Верхняй Сілезіі, у спартыўнай сям'і Крысціны і Вальдэмара Падольскіх. яго маці выступала за жаночую зборную Польшчы па гандболе, а бацька быў прафесійным футбалістам, у складзе клуба «Шамберкі» з горада Бытама ў 1980 годзе ў станавіўся чэмпіёнам Польшчы. У 1987 годзе сям'я вырашыла эміграваць у Заходнюю Германію ў якасці этнічных немцаў[6]. Лукас рос у Берггайме, а пазней у Пульгайме — невялікіх гарадах каля Кёльна.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Вяртанне ў «Кёльн»
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2009 года Падольскі вярнуўся ў «Кёльн», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[7][8]. У свой час Лукас пасля чэмпіянату свету 2006 года перайшоў з «Кёльна» у мюнхенскую «Баварыю», але ў новай камандзе ў Падольскі не занадта заладзілася. Акрамя таго, зыходу Лукаса з «Баварыі» паспрыяла рашэнне кіраўніцтва клуба летам набыць харвацкага нападніка «Гамбурга» Івіцу Оліча.
«Арсенал»
[правіць | правіць зыходнік]30 красавіка 2012 года было абвешчана, што Падольскі ў летні трансферны час пяройдзе ў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[9].
«Інтэрнацыянале»
[правіць | правіць зыходнік]5 студзеня 2015 года Падольскі быў аддадзены ў арэнду міланскаму «Інтэру» тэрмінам на паўгады з правам далейшага выкупу. Ужо на наступны дзень ігрок быў заяўлены на матч супраць турынскага «Ювентуса» і выйшаў на пляцоўку ў другім тайме. Гульня скончылася ўнічыю з лікам 1:1.
За паўгады ў «Інтэры» здолеў забіць толькі адзін гол, і ўлетку 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Арсенал». Аднак, Арсен Венгер, хоць і быў гатовы пакінуць нападніка ў камандзе, не бачыў яго ў асноўным складзе. Таму Лукаш стаў шукаць новы клуб.
«Галатасарай»
[правіць | правіць зыходнік]4 ліпеня 2015 года Падольскі афіцыйна стаў іграком турэцкага «Галатасарая», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10]. У 2016 годзе разам з «Галатасараем» выйграў Кубак Турцыі, забіўшы адзіны мяч у фінальным матчы з «Фенербахчэ» (1:0).
«Вісэл Кобэ»
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2017 года перайшоў у японскі клуб «Вісэл Кобэ»[11]. 1 студзеня 2020 года ў фінальным матчы з «Касіма Антлерс» дапамог «Вісэл Кобэ» выйграць яго першы трафей у гісторыі — Кубак Імператара.
«Антальяспор»
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Вісэл Кобэ»[12] і неўзабаве далучыўся да турэцкага «Антальяспора»[13].
«Гурнік»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2021 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Гурніка» з Забжэ, падпісаўшы аднагадовы кантракт[14].
Зборная
[правіць | правіць зыходнік]У канцы сезона 2003/04 «Кёльн» выбыў з Бундэслігі, аднак гульня Падольскага настолькі ўразіла трэнера галоўнай нямецкай зборнай Рудзі Фёлера, што той запрасіў яго ў сваю каманду. Дэбют форварда ў зборнай Германіі адбыўся 6 чэрвеня 2004 года ў Кайзерслаўтэрне ў матчы супраць зборнай Венгрыі, Падольскі выйшаў на замену ў самым канцы гульні.
Разам са зборнай прыняў удзел у чатырох чэмпіянатах Еўропы і трох чэмпіянатах свету, стаў чэмпіёнам свету ў 2014 годзе. 22 сакавіка 2017 года згуляў свой развітальны матч за зборную, дзе забіў гол у браму Англіі (1:0)[15].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі: 2008
- Уладальнік Кубка Германіі: 2008
- Уладальнік Кубка Нямецкай лігі: 2007
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі: 2014
«Галатасарай»:
- Уладальнік Кубка Турцыі: 2016
- Уладальнік Суперкубка Турцыі (2): 2015, 2016
«Вісэл Кобэ»:
- Уладальнік Кубка Імператара: 2019
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Германія:
- Чэмпіён свету: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2006, 2010
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
Зноскі
- ↑ Germany06.ru: Лукас Падольскі
- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/lukas-podolski/profil/spieler/15185
- ↑ Lukas Podolski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ National-Football-Teams.com
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Lukas Podolski Архівавана 27 ліпеня 2011.. gfdb.com
- ↑ «Бавария» подтвердила переход Подольски в «Кельн»
- ↑ Подольски вернется в «Кельн» летом
- ↑ Lukas Podolski wechselt — Zur Saison 2012|2013 zum FC Arsenal Архівавана 9 студзеня 2015.. fc-koeln.de
- ↑ «Галатасарай» объявил о переходе Подольски. by.tribuna.com
- ↑ Подольски перешел в японский клуб «Виссел Кобе». by.tribuna.com
- ↑ Подольски ушел из «Виссел Кобе». by.tribuna.com
- ↑ Подольски перешел в «Антальяспор». by.tribuna.com
- ↑ Футбол. Чемпион мира Лукас Подольски перешел в польский "Гурник" из Забже Архівавана 13 ліпеня 2021.. pressball.by
- ↑ Подольски завершил карьеру в сборной Германии, став 3-м игроком по голам и матчам. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лукаш Падольскі
- Афіцыйны сайт
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Глівіцах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Гурнік Забжэ
- Ігракі ФК Антальяспор
- Ігракі ФК Вісэл Кобэ
- Ігракі ФК Галатасарай
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен
- Ігракі ФК Кёльн
- Ігракі ФК Кёльн II
- Чэмпіёны свету па футболе