Перайсці да зместу

Людвіг Квідэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіг Квідэ
ням.: Ludwig Quidde
Дата нараджэння 23 сакавіка 1858(1858-03-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1941(1941-03-05)[3] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, медыявіст, гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Нобелеўская прэмія міру
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвіг Квідэ (23 сакавіка 1858 — 4 сакавіка 1941) — доктар філасофскіх навук, аўтар многіх гістарычных прац, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1927), якую атрымаў «За падрыхтоўку грамадскай думкі Францыі і Германіі да мірнага супрацоўніцтва» разам з Фердынандам Эдуардам Бюісонам (Францыя).

У поўнай меры ахвяра знешняй палітыкі сваёй краіны ў першай палове ХХ стагоддзя, Квідэ двойчы, падчас Першай і ў пачатку Другой Сусветнай вайны вымушаны быў станавіцца палітычным эмігрантам і жыў за мяжой.

Раней ён таксама пабываў у турме — памфлет, высмейваў Вільгельма Другога, што каштавала яму трох месяцаў волі. Квідэ ўдзельнічаў ва ўсіх канферэнцыях пацыфісцкага руху, у тым ліку ў антываеннай канферэнцыі 1915 года, каардынаваў працу міралюбных сілаў. Альтэрнатывай яму бачылася рэгуляванне адносін дзяржаў пры дапамозе міжнароднага права, якое павінна было пазбавіць свет ад бед вайны. Памёр у выгнанні.

Зноскі