Перайсці да зместу

Лявонцій (Бондар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мітрапаліт Лявонцій
Мітрапаліт Лявонцій
Мітрапаліт Арэнбургскі і Бузулукскі
14 мая 1963 — 24 студзеня 1999
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Паладый (Камінскі)
Пераемнік Валянцін (Мішчук)
6-ы Епіскап Новасібірскі і Барнаульскі
5 мая 1961 — 14 мая 1963
Папярэднік Донат (Шчогалеў)
Пераемнік Касіян (Яраслаўскі)
Епіскап Бабруйскі,
вікарый Мінскай епархіі
10 жніўня 1956 — 5 мая 1961
Папярэднік Мітрафан (Гутоўскі)
Пераемнік Пётр (Карпусюк)

Адукацыя
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Бондар Леанід Фадзеевіч
Нараджэнне 24 красавіка (7 мая) 1913(1913-05-07)
Смерць 24 студзеня 1999(1999-01-24) (85 гадоў)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 2 студзеня 1944
Прыняцце манаства 28 снежня 1943
Епіскапская хіратонія 10 жніўня 1956

Узнагароды
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені (РПЦ)
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені (РПЦ)
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Ордэн Дружбы народаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мітрапаліт Лявонцій (у свеце Леанід Фадзеевіч Бондар; 1913, Мерач, Троцкі павет, Віленская губерня — 24 студзеня 1999) — беларускі і рускі праваслаўны дзеяч.

З сям’і псаломшчыка. У 1935 скончыў Віленскую духоўную семінарыю, а ў 1939 — Праваслаўны Багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, атрымаўшы ступень магістра багаслоўя.

У 19401942 паслушнік у Віленскім Святадухаўскім манастыры. 26 снежня 1943 пастрыжаны ў манаства, пасвечаны ў іераманаха 2 студзеня 1946. У 1946 прызначаны рэктарам Багаслоўска-пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім манастыры з узвядзеннем у сан ігумена. У 19471949 святар у в. Хоўхла Маладзечанскага раёна і ў в. Ястрэбль Брэсцкай вобласці. У лістападзе 1949 стаў інспектарам і выкладчыкам Мінскай Духоўнай семінарыі пры Жыровіцкім манастыры. Выкладаў Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету, склаў машынапісны канспект па Старым запавеце для ўсіх чатырох класаў семінарыі. З ліпеня 1953 — намеснік Жыровіцкага манастыра ў сане архімандрыта.

23 ліпеня 1956 стаў Бабруйскім епіскапам, вікарыем Мінскай епархіі. Служыў у Свята-Мікольскім саборы Бабруйска аж да яго зачынення. У 1960 часова кіраваў Мінскай епархіяй. У маі 19611963 кіравальны архірэй Новасібірскай і Барнаульскай епархіі. З 1963 кіраваў Арэнбургскай епархіяй. Ад 1971 архіепіскап. На інтранізацыі патрыярха Аляксія II, як самы старэйшы па хіратоніі архірэй у Рускай праваслаўнай царкве, уручыў яму архіпастырскае жазло. Ад 1992 мітрапаліт. За гады служэння Лявонція ў Арэнбургскай епархіі колькасць прыходаў вырасла больш чым у сем разоў і дасягнула ста адзінаццаці.

Пахаваны ў Мікольскім кафедральным саборы Арэнбурга. Быў узнагароджаны ордэнамі: вялебнага Сергія Раданежскага I і II ступені, святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра II ступені, святога вернага князя Данііла Маскоўскага I ступені, ордэнам Сяброўства народаў. Ганаровы грамадзянін Арэнбурга. Ведаў сем моў і на памяць цытаваў Біблію. Сабраў велізарную бібліятэку.

Зноскі