Ліверпульскі порт
Ліверпульскі порт — частка англійскага горада Ліверпул, аб’ект уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, дзе знаходзіўся з 2004 да 2021 года. 21 ліпеня 2021 года згодна з рашэннем спецыяльнага камітэта ЮНЕСКА выключала аб’ект са спіса[1], таму што ён пазбавіўся сваіх унікальных рысаў у выніку сучаснай забудовы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Порт Ліверпуль быў заснаваны ў 1207 г. па загадзе караля Яна Беззямельнага, хоць пасяленне на гэтым месцы існавала і раней. Тут сталі праводзіцца кірмашы, і ў горад рынуліся гандляры. Сапраўдны росквіт адбыўся ў эпоху Брытанскай Імперыі. Менавіта сюды з калоній Паўночнай Амерыкі і Вест-Індыі прыбывалі судны з грузамі экзатычных тавараў і рабоў, адсюль уязджалі эмігранты.
Першы док у Ліверпуле быў пабудаваны ў 1715 г. У эпоху прамысловай рэвалюцыі горад стаў трэцім па велічыні партом у Англіі, тут актыўна развіваецца караблебудаванне. У 1849 г. быў прарыты канал, які злучаў горад з Манчэстэрам. Сучасныя тэхналогіі партовай гаспадаркі, сістэм транспарту і кіравання портам — усё гэта было апрабавана і прымянялася ў доках Ліверпуля.
Зараз у некаторых старажытных доках знаходзяцца цэлыя турыстычныя комплексы з рэстаранамі, пабамі і крамамі.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1150 рус. • англ. • фр. |
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с. (руск.)