Лілія Іванаўна Бяляева
Лілія Іванаўна Бяляева | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 2018 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, празаік, публіцыстка |
Жанр | проза |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
Лілія Іванаўна Бяляева (народжаная Прынцава; 29 кастрычніка 1934, Дарагабуж — 7 лістапада 2018, Масква[1]) — савецкая і расійская пісьменніца. Сябра Саюзу пісьменнікаў Расіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лілія Прынцава нарадзілася 29 кастрычніка 1934 года ў горадзе Дарагабуж Смаленскай вобласці ў сям’і школьных настаўнікаў. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй пераехала ў Тамбоў. У гэтым горадзе яна скончыла школу, а ў 1957 годзе — філалагічны факультэт Тамбоўскага педагагічнага інстытута. У 1961 годзе ўступіла ў КПСС[2][1][3].
Друкуецца з 1957 года. Яе першыя апавяданні публікаваліся ў шматтыражнай газеце Тамбоўскага педінстытута «Народный учитель». Затым друкавалася ў тамбоўскай абласной газеце «Комсомольское знамя». Пасля заканчэння інстытута Лілія Іванаўна пераехала ў Волагду, працавала ў газеце «Вологодский комсомолец». У 1958 годзе па камсамольскай пуцёўцы паехала на Сахалін[3]. Працавала ў Южна-Сахалінску ў газеце «Молодая гвардия» і ў мясцовым выдавецтве. У 1963 годзе ў Южна-Сахалінску была выдадзена яе першая кніга — зборнік нарысаў «Твой след на земле». У 1967 годзе пераехала ў Маскву. Друкавалася ў «Літаратурнай газеце», «Савецкай культуры», «Праўдзе». Супрацоўнічала з часопісам «Наш современник». У аповесцях 1960—1970-х гадоў закранала маральна-этычныя праблемы[1]. Творы Ліліі Бяляевай перакладзены на польскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, славацкую і балгарскую мовы.
Памерла ў Маскве 7 лістапада 2018 года[1].
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Твой след на земле. — Южно-Сахалинск., 1963.
- Человек, которого люблю. — Владивосток., 1965.
- Бессонница: Роман. — М., 1976.
- Семь лет не в счёт: Повести. — М., 1978, 1982.
- Несыгранная роль: Роман. — М., 1982.
- Скандалистка: Роман. — М., 1986.
- Иск и риск: Публицистические рассказы. — М., 1990.
- Если хотите посмеяться: Романы, рассказы. — М., 1991.
- Очарование вчерашнего дня: Роман. — М., 1995.
- В. Брынцалов. Загадка миллиардера. — М., 1997.
- Новые русские. Звериный оскал капитализма. — М., 2005.
Зноскі
- ↑ а б в г Ушла из жизни Лилия Ивановна Беляева // Союз писателей России. Издательство «Российский писатель»
- ↑ А. В. Калашников. Беляева Лилия Ивановна // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — Т. 9 (дополнительный). — С. 117.
- ↑ а б 29 октября — 85 лет со дня рождения Лилии Ивановны Беляевой (род. в 1934 году) // Тамбовская областная детская библиотека
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смелков Ю. Не возлюби ковры.., «Лит. обозрение», 1976, № 11.
- Анашенков Б. Горизонты темы, «ВЛ», 1977, № 8.
- Дорожкина В. Беляева Лилия Ивановна // Слово о факультете. — Тамбов, 2000. — С. 132—134.
- Дорожкина В., Полякова Л. Литературная жизнь Тамбовского края XVII—XXI веков: Справочник. — Тамбов, 2006. — С. 56.
- Дорожкина В. Тамбовский край талантами богат: Краеведческие статьи и очерки. В 2-х тт. Т. 2-й. — Тамбов, 2016. — С. 8—13.
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Дарагабужскім раёне
- Памерлі 7 лістапада
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў Расіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Публіцысты XX стагоддзя
- Публіцысты Расіі
- Публіцысты СССР
- Публіцысты паводле алфавіта
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Расіі
- Пісьменнікі СССР