Перайсці да зместу

Маргарыта Войтэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта Войтэс
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1936(1936-10-30) (87 гадоў)
Месца нараджэння Масква, РСФСР, СССР
Дата смерці 20 чэрвеня 2024(2024-06-20)[1] (87 гадоў)
Краіна Сцяг СССР СССР Сцяг Эстоніі Эстонія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас сапрана і каларатурнае сапрана[d]
Інструменты вакал
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»  — 1986
Ордэн Белай зоркі 3 класа (Эстонія)
Ордэн Белай зоркі 3 класа (Эстонія)
Народны артыст СССР— 1979
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарыта Во́йтэс (эст.: Margarita Voites; нар. 30 кастрычніка 1936, Масква) — эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка СССР (1979).

Нарадзілася 30 кастрычніка 1936 года ў Маскве. Дзяцінства правяла ў Новасібірску.

Пасля вяртання сям'і ў Эстонію скончыла сярэднюю школу № 2 (цяпер гімназія імя М. Хярмы) у Тарту і паступіла ў Тартускі ўніверсітэт на бібліяграфічны факультэт. У 1957 годзе дэбютавала на сцэне ўніверсітэцкага тэатра ў аперэце І. Кальмана «Фіялка Манмартра». Не скончыўшы ўніверсітэт, пасля вучобы ў музычнай школе і падрыхтоўчых курсаў, паступіла ў Талінскую кансерваторыю (клас Л. Саўль), якую скончыла 1964 годзе.

З 1964 года салістка тэатра «Ванемуйнэ» ў Тарту. Член КПСС з 1966 па 1991. З 1969 па 1990 год салістка Эстонскага тэатра оперы і балета ў Таліне.

Маргарыты Войтэс першая эстонская спявачка, якая была запрошана ў 1973 годзе спяваць у Вялікім тэатры ў Маскве і даць сольны канцэрт у Цэнтральнай канцэртнай зале «Расія». Гастралявала па многіх гарадах СССР і за мяжой, выступала ў такіх странах як Чэхаславакія, Румынія, Балгарыя, Германія, Венгрыя, Фінляндыя, Італія, Кіпр, Мальта, Швейцарыя, Японія, Індыя, Канада, Шры-Ланка, Швецыя.

30 кастрычніка 2006 годзе ў канцэртнай зале «Эстонія» ў Таліне адбыўся гала-канцэрт у гонар 70-летняга юбілею спявачкі.

У 2008 годзе абрана ганаровым членам Саюза акцёраў Эстоніі.

Сярод партый у операх: Канстанца («Выкраданне з сераля» В. А. Моцарта), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Нарына, Лючыя («Дон Паскуале», «Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Альцына («Альцына» Г. Ф. Гендэля); у аперэтах: Віялета («Фіялка Манмартра» І. Кальмана), Адэль («Лятучая мыш» І. Штрауса). Выступае як камерная спявачка. Партнёрамі Маргарыты Войтэс па сцэне былі Георг Отс, Хендрык Крум, Іва Куўск і іншыя.

Асаблівае месца ў яе рэпертуары ў апошнія гады набыў духоўны спеў, запісы якога былі зроблены ў 2005 годзе і выйшлі на кампакт-дыску «Авэ Марыя».

Зноскі